«ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-19» ЗАПРАШАЕ!

13-14 красавіка ў тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-19», якія ўжо сталі добрай традыцыяй. У іх возьмуць удзел лепшыя тэатральныя калектывы сярэдніх навучальных і устаноў дадатковай адукацыі горада Віцебска, якія прайшлі папярэдні адбор і атрымалі прызавыя месцы на раённых конкурсах.

Заснавальнікам і галоўным арганізатарам сцэнічных чытанняў з’яўляецца Коласаўскі тэатр. Для тэатра гэты конкурс – асаблівая і знакавая падзея, бо менавіта ён скіраваў у самастойнае творчае жыццё будучых артыстаў-коласаўцаў, іншых рупліўцаў на ніве культуры і мастацтва. «Школьны тэатр» праходзіць пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму , аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

13 красавіка, а 11-й гадзіне, адбудзецца адкрыццё і конкурсная праграма сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-19».

Сёлета, у год святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, некалькі пастановак будуць прысвечаныя гэтай тэме. Гэта – «Кароткая песня» паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава (СШ №28), «Зіма 43…» (аўтарскі спектакль тэатральнага калектыву «Прэм’ера» гімназіі №1, створаны паводле лістоў дзяцей блакаднага Ленінграда) і «Мама, не плач» Ігара Івы (аб’яднанне «Тэатр цудаў» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі).

Не абышлі ўвагай удзельнікі «Школьнага тэатра-19» і класіку беларускай літаратуры. Тэатральны калектыў «Пігмаліён» СШ №35 пакажа спектакль «Чалавек, які не нарадзіўся» паводле аднайменнага апавядання Міхася Чарота. У выкананні юных акцёраў школьнага беларускага тэатра «Фавор» СШ №10 гледачы пабачаць пастаноўку «З вялікага грому…» паводле п’есы Францішка Аляхновіча «Пан міністр». Дарэчы, адна з умоў конкурсу: усе спектаклі павінны быць пастаўлены па творах беларускіх пісьменнікаў.

Даволі цікавымі будуць аўтарскія спектаклі, якія з’яўляюцца прыкладам сур’ёзнага стаўлення да тэатральнай творчасці. Сёлета журы будзе мець магчымасць ацаніць спектакль «Сувязь» – так званы сцэнічны водгук на верш Рыгора Барадуліна «Мяккія рукі» (СШ №21), а таксама аўтарскі спектакль «Ідэальныя людзі» ўзорнай тэатральнай студыі «Дарослыя дзеці» гімназіі №8.

Журы сцэнічных чытанняў у гэтым годзе ўзначальвае народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, а ў яго складзе вядучыя артысты тэатра імя Якуба Коласа, прадстаўнікі устаноў адукацыі і культуры.

14 красавіка, а 14-й гадзіне, перад узнагароджаннем лаўрэатаў конкурсу, адбудзецца выступ гасцей – студыі «Паралелі» гімназіі №3 з пастаноўкай «Толькі Бог мае права мяне разбудзіць» па п’есе Эрыха-Эмануэля Шмітта «Аскар і Ружовая Дама».

Рэжысёрам сёлетніх сцэнічных чытанняў сёлета выступае артыстка тэатра імя Якуба Коласа Ніна Обухава, мастаком – Святлана Макаранка.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка