ШЭРШЭ ЛЯ ФАМ

Вось яна мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей?  Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў? Жонка, яе сястра, цешча,  дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае, навошта?..

Твор вядомага французскага драматурга Рабэра Тама «Восем закаханых жанчын» вельмі папулярны. Створаны ў 1961 годзе, ён будзе двойчы экранізаваны, прычым у першай кінаверсіі здымаліся такія знакамітыя зоркі, як Катрын Дэнёў, Ізабэль Юпэр, Фані Ардан. Рэжысёрам быў знакаміты Франсуа Азон. У далейшым па творах Рабэра Тама было пастаўлена нямала фільмаў і тэатральных пастановак. Назвы гэтыя вам добра вядомыя: «Шукайце жанчыну» (са знакамітай парай – Сафіко Чыаурэлі і Леанідам Кураўлёвым у галоўных ролях) паводле п’есы «Папугаіха і кураня», «Пастка для адзінокага мужчыны», «Фрэдзі» і іншыя.

Сёлета віцебскія аматары тэатры ўбачаць новую версію дэтэктыва «Восем закаханых жанчын».

Над спектаклем працуе мастацка-пастановачная група Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача: рэжысёрам-пастаноўшчыкам з’яўляецца мастацкі кіраўнік Уладзімір Савіцкі, мастаком-пастаноўшчыкам – Ларыса Рулёва, музычнае афармленне Паўла Захаранкі.

Ім дапамагаюць віцебскія творцы. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклаў п’есу на беларускую мову Пятро Ламан. У галоўных ролях занятыя: заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Агусціна), Таццяна Ліхачова (Габі), Тамара Скварцова (Мамі), артысты Ганна Дубчанка (Луіза), Святлана Жукоўская (Шанэль), Анастасія Рэўчанка (Катрын), Святлана Сухадолава (Сюзон), Ірына Цішкевіч (П’ерэтта).

Прэм’ера адбудзецца 28 чэрвеня. Пачатак - 19.00.

Гэтая п’еса ўжо ставілася на коласаўскай сцэне - у 1977 годзе. Спектакль меў назву «Восем жанчын закаханых». Рэжысёрам-пастаноўшчыкам быў Леанід Кавалёў. Галоўныя ролі выконвалі такія зоркі коласаўскай сцэны, як Галіна Маркіна (Габі), Святлана Акружная (Катрын), Тамара Шашкіна і Людміла Пісарава (Шанэль), Галіна Каралькова і Валянціна Петрачкова (Бабуля), Галіна Дзягілева (Сюзон), Акцябрына Мельдзюкова і Зінаіда Гурбо (Агюстына).

Чакаем вас у тэатры!

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка