«ШЭРАЯ ШЫЙКА». ПРЭМ’ЕРА ДЛЯ ЮНЫХ ГЛЕДАЧОЎ

 

У Коласаўскім тэатры адбылася прэм’ера – спектакль для юных гледачоў «Шэрая Шыйка». Мабыць, усе дарослыя яшчэ і па сёння памятаюць гэтую цудоўную казку выдатнага ўральскага пісьменніка Дзмітрыя Маміна-Сібірака (1852-1912). Яна даўно ўвайшла ў залаты фонд рускай дзіцячай літаратуры. Казка вучыць дзяцей дабрыні і міласэрнасці. А яшчэ даносіць думку, што з любой, нават самай складанай сітуацыі можна знайсці выйсце, асабліва калі побач надзейны сябра.

 

Празаічны твор пераклаў на мову драматургіі вядомы беларускі пісьменнік Васіль Ткачоў. Яго п’есы неаднойчы траплялі ў рэпертуар Коласаўскага тэатра. Такія, напрыклад, як «Кветкі-ягадкі», «Як воўк мамай быў».

Паставіў лірычную казку «Шэрая Шыйка» заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Дарэчы, у класічны сюжэт ён дадаў некаторыя сучасныя элементы. Прыдумала сцэнаграфію і касцюмы Наталля Лавіцкая-Ярмолава. Музыку напісаў Руслан Стаброўскі. Харэограф Дзіяна Юрчанка. Тэксты песень Алеся Замкоўскага.

 

Надыходзіць восень. Стая качак збіраецца адлятаць на поўдзень, у цёплыя краіны. Маленькая Шэрая Шыйка вельмі чакае гэтай першай у жыцці далёкай вандроўкі. Таму важак Качар і Старая Качка дораць сваёй дачцэ дарослыя крылы. Але здараецца бяда: Шэрая Шыйка абараняе Зайца ад Лісы, а ў выніку раніць  крыло. І качачка вымушана зазімаваць на возеры. Адданы сябра Заяц, вядома, дапаможа перажыць халады, але ці атрымаецца ўратавацца ад хітрай, галоднай Лісы?.. Пра гэта даведаюцца юныя гледачы, якія прыйдуць паглядзець у тэатр.

 

У спектаклі занятыя: Ксенія Камінская / Дар’я Французава (Шэрая Шыйка), Антон Бараноўскі / Ілля Блыкін (Заяц), Таццяна Рогат / Алёна Чыстабаева (Ліса), Міхаіл Асанаў / Герман Дымарэцкі (Качар), Валянціна Багданава / Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова (Старая Качка), Паліна Крашэўская / Святлана Сухадолава (Вясна, Зіма, Восень).

 

Паказы спектакля для школьнікаў горада Віцебска ў кастрычніку адбудуцца ў наступныя дні: 18 кастрычніка (11:00 і 13:00), 21 кастрычніка (10:30), 25 кастрычніка (10:30 і 13:00), 26 кастрычніка (10:30).

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X