«СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР» У 28-ы РАЗ!

17.04.2025

21 і 22 красавіка ў 28-ы раз у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа пройдзе заключны этап гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр». Арганізатары - Коласаўскі тэатр, аддзел па адукацыі і аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У першы конкурсны дзень 10 школьных тэатральных калектываў пакажуць на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа свае лепшыя спектаклі па творах беларускіх пісьменнікаў. Якуб Колас і Ян Баршчэўскі, Янка Купала і Уладзімір Караткевіч, Алесь Петрашкевіч і Аляксей Дудараў, Галіна Васілеўская і Ягор Конеў... Іх творы прагучаць з коласаўскай сцэны ў разуменні сённяшніх юных беларусаў.

Другі дзень адбудзецца ўрачыстае закрыццё конкурсу. Пачнецца яно выступленнем на вялікай сцэне тэатра гасцей са сталіцы. Студэнты вучэбнага тэатра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пакажуць спектакль па класічнай п'есе Аляксандра Астроўскага «Жаніцьба Бальзамінава». Потым адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне ўзнагарод.

У гэтым годзе ўзначальвае журы заключнага этапа Канстанцін Ганчароў, мастацкі кіраўнік тэатра імя Якуба Коласа. Ад тэатра таксама працуюць у журы - артысты Міхаіл Асанаў і Ілля Блыкін. Ад аддзела адукацыі гарвыканкама - Ала Плюскевіч, метадыст Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  Ад Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў - Аляксандр Маханькоў, выкладчык акцёрскага майстэрства. Ад Беларускага саюза тэатральных дзеячаў - старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Таццяна Ліхачова, вядучы майстар тэатра імя Якуба Коласа, заслужаная артыстка  Рэспублікі Беларусь.

Шчыра запрашаем усіх аматараў мастацтва
на выступленні віцебскіх школьных тэатраў!
Уваход вольны!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X