СА ШЧЫРЫМІ ПАЖАДАННЯМІ ДА МІХАСЯ КРАСНАБАЕВА

21 лістапада, у дзень нараджэння Коласаўскага тэатра, пасля прэм’еры спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» адбылося віншаванне з 60-годдзем мастацкага кіраўніка Міхася Краснабаева.

Міхась Дзмітрыевіч з радасцю прымаў цёплыя словы сяброў і калег, шчырыя пажаданні, кветкі і падарункі. Першай юбіляра віншавала начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок. Яна падкрэсліла тэатральнае захапленне рэжысёра асобай Караткевіча і ягонымі творамі, адзначыла яго як добрага камедыёграфа і пастаноўшчыка спектакляў па творах беларускай літаратуры. Традыцыйна да віншавання далучыўся Беларускі тэатр «Лялька», а яго мастацкі кіраўнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Клімчук пажадаў тэатру і Міхасю Краснабаеву больш актыўнай гастрольнай і фестывальнай дзейнасці. Каб спектаклі тэатра паспяхова гучалі на сцэнах іншых краін.

 

Ад імя тэатра прыемна пра Міхася Краснабаева выказаліся і віншавалі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Беларусі Таццяна Ліхачова, памочнік рэжысёра, старшыня прафкама тэатра Кацярына Мураўёва, вядучы майстар сцэны Ніна Обухава. Асаблівай прыемнасцю для юбіляра было віншаванне ягонай дачкі, артысткі Коласаўскага тэатра Тамары Краснабаевай-Чарняк.

 

 

Завершылася віншаванне тэатралізаваным выхадам на сцэну «лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі і фізікі» Аўгуста Апантанавіча і Еўстафія Афінагенавіча, у ролях якіх выступілі вядучыя майстры сцэны Святлана Жукоўская і Наталля Аладка.

 

Напрыканцы Міхась Краснабаеў падзякаваў усім гледачам за павагу і любоў да тэатральнага мастацтва.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка