РЫГОРУ ШАЦЬКО - 55!

Сёння, 16 красавіка, спаўняецца 55 год
заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь, сапраўднаму коласаўцу
Рыгору Іванавічу ШАЦЬКО!

У буклеце да 85-годдзя Коласаўскага тэатра, цытуючы свайго героя Уілфа са спектакля «Квартэт» Рональда Харвуда, Рыгор Іванавіч адзначыў:
– І мы не сталі другімі. Проста мы састарэлі. Вось і ўсё. І адбылося гэта так імгненна, што ў нас не засталося часу, каб памяняцца. У душы я ўсё той жа абаяльны хлопец-прыгажун, проста я апынуўся за жалезнымі кратамі старасці.

Нават калі і так, то для тэатра, якому ён аддаў амаль 30 год жыцця, – для роднага тэатра Рыгор Шацько застаецца маладым, таленавітым, моцным акцёрам, які здольны шмат чым падзяліцца з моладдзю, навучыць, як трэба любіць сцэну і не шкадаваць на яе ні хвіліны жыцця. Менавіта пад яго дырэктарскім кіраўніцтвам у 2001 годзе тэатр імя Якуба Коласа атрымаў званне «Нацыянальны».

Рыгор Іванавіч! Хай будзе лад у доме і ў сэрцы, хай з’яўляюцца ўнукі, хай адкрываюцца новыя перспектывы, а прыдбаны досвед дапамагае і кліча да поспехаў. Колькі радкоў ад Анатоля Сыса – на памяць.

І мне не трэба шлях, дзе скрозь падковы.
І ў светлы дзень я словы прыгублю,
І ў злыбяду суцешуся высновай:
«Жыццё – бівак. Ды я яго люблю!»

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X