РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА ПРЭМ'ЕРУ СПЕКТАКЛЯ «ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ»

Шаноўныя гледачы!

Прымайце ўдзел у розыгрышы запрашальных квіткоў
на прэм’еру спектакля «Звярыныя апавяданні»,
якая адбудзецца на камернай сцэне тэатра 27 мая, 19:00.

Розыгрыш праводзіцца ў афіцыйных суполках Коласаўскага тэатра ў сацыяльных сетках УКАНТАКЦЕ і INSTAGRAM. Уважліва чытайце ўмовы!

Спектакль «Звярыныя апавяданні» складаецца з 11 міні-п’ес, не звязаных паміж сабой адзіным сюжэтам. Дасціпны тэкст дазваляе рэжысёру і акцёрам рэалізаваць на камернай сцэне бясконцыя магчымасці інтэрпрэтацый. Галоўныя героі – жывёлы: ад простых хатніх кошак, кароў і індычак да выключнага, экзатычнага качкадзюба. Бязмежна вострыя, трапныя сітуацыі п’есы дазваляюць гледачам убачыць, як жывёлы пераўтвараюцца ў людзей, якія ў сваю чаргу губляюць чалавечае аблічча.

У нейкай ступені «Звярыныя гісторыі» нагадваюць вядомыя ўсім з дзяцінства казкі пра жывёл. Вось толькі героі выраслі, не засталіся проста добрымі і злымі – яны маюць сапраўдныя дарослыя праблемы і шукаюць, хто як здольны, шляхі іх вырашэння.

Творы Дона Нігра ўжо амаль паўстагоддзя запатрабаваны ў розных краінах свету. Ён напісаў каля 400 п’ес, якія ідуць у тэатрах Англіі, Германіі, Італіі, Бельгіі, Славеніі, Паўднёвай Афрыкі, Мексікі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі, Ірана, Кітая, Японіі і гэтак далей... П’есы Дона Нігра заўсёды расказваюць пра чалавека ў традыцыях сур'ёзнай, глыбокай, псіхалагічнай драматургіі. На яго зрабілі моцны ўплыў такія пісьменнікі, як Уільям Шэкспір, Сэмуэл Бекет, Том Стопард, Марсель Пруст, Хорхе Луіс Борхес ды іншыя. Коласаўскі тэатр толькі пачынае адкрываць для сябе яго творчасць.

Пастаноўку, сцэнаграфічнае рашэнне і музычнае афармленне ажыццяўляе малады рэжысёр Аляксей Шаўлоў. Ён абазначыў новы спектакль арыгінальным жанрам «дзічына».
Пераклад на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

У спектаклі занятыя народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс, артысты Арцём Герак, Юлія Крашэўская, Антон Бараноўскі, Герман Дымарэцкі.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Акрамя таго, квіткі на спектакль «Звярыныя апавяданні» можна набыць у касе тэатра (62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка