РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА ПРЭМ'ЕРУ МУЗЫЧНАГА ВЕЧАРА «ХТО ЦЯБЕ ВЫДУМАЎ...» ПЕСНІ КІНО»

 

Шаноўныя гледачы!

Прымайце ўдзел у розыгрышы запрашальных квіткоў
на прэм’еру музычнага вечара «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно»,
якая адбудзецца на камернай сцэне тэатра 7 мая, 19:00.

Розыгрыш праводзіцца ў афіцыйных суполках Коласаўскага тэатра ў сацыяльных сетках УКАНТАКЦЕ і INSTAGRAM. Уважліва чытайце ўмовы!

Многія фільмы вядомыя не толькі ігрой знакамітых акцёраў і яскравымі сюжэтамі, але і цудоўнымі песнямі. Мелодыі, якія прыходзяць да нас з тэлеэкранаў, застаюцца ў памяці надоўга, шчыра кранаюць душу, нараджаюць жаданне спяваць...

У музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» добра знаёмыя хіты аздоблены запамінальным драматычным сюжэтам. На камернай сцэне – здымачная пляцоўка музычнага тэлепраекту. Удзельнікі – салісты з розных культурных гарадскіх устаноў. Яны добра ведаюць адно аднаго і ўсе, без выключэння, жадаюць выканаць любімыя творы перад камерай. У гарачай крэатыўнай атмасферы ўзнікаюць спрэчкі, высвятленне адносін, падзел творчай тэрыторыі... Але напрыканцы ўсіх, канешне, паяднае песня, пяшчотна агорне герояў цеплынёй і любоўю.

Артысты-коласаўцы выканаюць для гледачоў вядомыя песні з кінафільмаў «Доживём до понедельника», «Д’артаньян и три мушкетёра», «Иван Васильевич меняет профессию», «Служебный роман», «Девчата», «Белые росы», «Ирония судьбы, или С лёгким паром!», «Гостья из будущего», «Нежность» і многіх іншых. Безумоўна, падпяваць дазволена і нават неабходна!

Сцэнар і пастаноўка Наталлі Аладкі і Святланы Жукоўскай. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Канцэртмайстар Алёна Парфёнава.

У спектаклі занятыя артысты: Наталля Аладка (Сняжана Віктараўна), Ульяна Ацясава (Аляксандра Бокава), Яўген Бераснеў (Канстанцін), Арцём Блахін (Інакенцій), Святлана Жукоўская (Эльвіра Пятроўна), Дзмітрый Каваленка (Раман), Ксенія Камінская (Надзея), Святлана Сухадолава (Ліза), Юрась Цвірка (Дзяніс Мікалаевіч).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Акрамя таго, квіткі на музычны вечар «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» можна набыць у касе тэатра (62-63-81) і на сайце kvitki.by.

Чакаем вас!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка