РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА ПРЭМ’ЕРУ «КАХАННЕ і ПАДАТКІ»!

Жыхары Віцебска і госці горада! У вас ёсць цудоўная магчымасць выйграць запрашальны квіток на прэм’еру спектакля «Каханне і падаткі» па п’есе «Секс, каханне і падаткі» Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар.

2 (два) найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымаюць па аднаму запрашальнаму квітку на 2 асобы на прэм’ерны паказ спектакля - 30 чэрвеня, 19:00.

Для ўдзелу трэба зрабіць толькі 3 шчаслівыя крокі:
1. Быць удзельнікам суполкі КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ.
2. Лайкнуць прапанаваны пост пра розыгрыш запрашальных квіткоў і зрабіць яго рэпост.
3. Чакаць вынікаў, якія будуць аб’яўленыя 29 ліпеня, а 14-й гадзіне.

Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтымі праблемамі, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў і адпаведна зэканоміць некалькі зялёных паперак. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.

Ці вытрываюць блізкія людзі ўвесь гэты маскарад – глядзіце на коласаўскай сцэне ў спектаклі «Каханне і падаткі», камедыі становішчаў з элементамі фарсу.

Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Генадзя Мушперта.
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка.

У спектаклі занятыя: Уладзіслаў Жураўлёў / Аляксандр Казлоў (Лэслі Артур), Паліна Крашэўская (Каця Дэніс), Дзмітрый Каваленка (Джон Трэчмэн), Юрась Цвірка (спадар Джансэн), Раіса Грыбовіч (Вівіян Трэчмэн), Генадзь Гайдук (Флойд Шпінэль), Алёна Чыстабаева (Коні), Пятро Ламан (Арнольд Груніён).

Пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай RandomApp.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка