РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА ПРЭМ'ЕРНЫЯ ПАКАЗЫ СПЕКТАКЛЯ «ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ»
Шаноўныя гледачы!
Прымайце ўдзел у розыгрышы запрашальных квіткоў
на прэм’ерныя паказы чароўнай казкі «ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ»!
Розыгрышы праводзіцца ў афіцыйных суполках Коласаўскага тэатра ў сацыяльных сетках УКАНТАКЦЕ і INSTAGRAM. Уважліва чытайце ўмовы!
А ці ведаеце вы, што перад новым годам збіраюцца ў лесе каля чароўнага вогнішча дванаццаць месяцаў? Кажуць, што была адна дзяўчынка, якая на яве бачыла іх усіх разам... А навошта яна пайшла ў лес перад навагодняй ноччу? Мачаха выгнала яе з дому і сказала не вяртацца без падснежнікаў, першых вясновых кветак, якія захацела ў якасці падарунка ў першы дзень новага года адна капрызная Прынцэса.
Класічная казка «Дванаццаць месяцаў» пра тое, што багацце чалавека – не ў грошах ці ўладзе. Багацце чалавека – гэта добрае сэрца, чыстае сумленне, светлая душа, працавітасць. І такім людзям, як і галоўнай гераіне спектакля, сама прырода прыходзіць на дапамогу і стварае сапраўдныя цуды.
Пасля кожнага спектакля - навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі на чароўную казку «Дванаццаць месяцаў»
можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!


















Добавить комментарий