РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА БЕНЕФІС ЗАСЛУЖАНАГА АРТЫСТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ВЯЧАСЛАВА ГРУШОВА! КАМЕДЫЯ «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ»

Жыхары Віцебска і госці горада! У вас ёсць цудоўная магчымасць выйграць запрашальны квіток на Бенефіс заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова! Ён адзначае сваё 70-годдзе выкананнем галоўнай ролі Жываты Цвіёвіча ў камедыі «Доктар філасофіі» па п’есе Браніслава Нушыча. Пасля спектакля коласаўцы будуць віншаваць заслужанага артыста, у тым ліку тэатральнымі нумарамі.

3 (тры!!!) актыўныя ўдзельнікі атрымаюць па аднаму запрашальнаму квітку на 2 асобы на паказ спектакля «Доктар філасофіі» – 23 верасня, 19:00.

Для ўдзелу трэба зрабіць толькі 3 шчаслівыя крокі:

1. Быць удзельнікам суполкі КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ.

2. Лайкнуць прапанаваны пост пра розыгрыш запрашальных квіткоў і зрабіць яго рэпост.

3. Чакаць вынікаў, якія будуць аб’яўленыя 22 верасня, а 14-й гадзіне.

У стварэнні камедыйных вобразаў Вячаслаў Грушоў выкарыстоўвае разнастайныя фарбы са сваёй акцёрскай палітры – здольнасць адаптавацца да прапанаваных абставін, дакладнасць сцэнічнага існавання, а калі неабходна, згодна з жанрам і рэжысёрскай задумай, то і гратэск. Гэта адкрыта пацвярджае і роля Жываты Цвіёвіча ў спектаклі «Доктар філасофіі».

Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…

У сям'і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына на багатай нявесце. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з'яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...

Чым закончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.

Пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай RandomApp.
Вынікі будуць агучаныя 22 верасня, а 14-й гадзіне.

Чакаем вас на бенефісе Вячаслава Грушова!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка