РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНАГА КВІТКА НА ПРЭМ'ЕРУ СПЕКТАКЛЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР»!

Жыхары Віцебска і госці горада! І ў першую чаргу - бацькі!

У вас ёсць цудоўная магчымасць падарыць свайму сыночку ці дачцэ прыемны суботні дзень. Тэатр імя Якуба Коласа праводзіць розыгрыш запрашальнага квітка на прэм’ерны паказ дзіцячага спектакля «Усе мышы любяць сыр» па п’есе Дзьюлы Урбана.

Самы актыўны ўдзельнік розыгрышу атрымае адзін запрашальны квіток на 2 асобы на паказ спектакля «Усе мышы любяць сыр» – 31 кастрычніка, а 12-й гадзіне.

Для ўдзелу трэба зрабіць толькі 3 шчаслівыя крокі:
1. Быць удзельнікам суполкі КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ.
2. Лайкнуць дадзены пост пра розыгрыш запрашальнага квітка і абавязкова зрабіць яго рэпост (важная ўмова ўдзелу ў розыгрышы!).
3. Чакаць вынікаў, якія будуць аб’яўленыя 30 кастрычніка, а 14-й гадзіне.

Галоўныя героі казкі на Коласаўскай сцэне — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.

Над новым спектаклем працуе рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пераклад казкі на беларускую мову ажыццявіў Пятро Ламан.

У спектаклі занятыя: Валянціна Багданава / Анжаліка Баркоўская (Лідзі), Вадзім Асвяцінскі (Мартан), Герман Дымарэцкі / Аляксандр Казлоў (Шома), Уладзіслаў Жураўлёў (Альбін), Наталля Аладка / Ніна Обухава (Віялета), Паліна Крашэўская / Таццяна Рогат (Фружы), Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова (Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка).

Пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай RandomApp.

Вынікі будуць агучаныя 30 кастрычніка, а 14-й гадзіне.

Чакаем вас на прэм’еры спектакля «Усе мышы любяць сыр»!

Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка