РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ. БЯРЫЦЕ ЎДЗЕЛ!

 

Міністэрствам культуры супольна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў абвешчаны Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс праводзіцца з 16 верасня па 24 лістапада 2024 года. І будзе праходзіць у два туры: адборачны тур (у дыстанцыйнай форме) і заключны тур (у вочнай форме, на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Намінацыі конкурсу – «Проза (індывідуальнае выкананне)» і «Паэзія (індывідуальнае выкананне)».

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел трэба накіраваць у перыяд з 16 верасня па 1 кастрычніка 2024 г. на электронную пошту: pc-art-major@mail.ru (з пазнакай «Конкурс чытальнікаў»).

З палажэннем конкурсу і заявай можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па спасылцы.

 
 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X