РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ «МОЛАДЗЬ ЗА БЯСПЕКУ»

06.10.2026

З 5 па 16 кастрычніка 2026 года праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку».

У рамках акцыі супрацоўнікі Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях супольна з юнымі ратавальнікамі арганізуюць марафон «112 добрых спраў» і «101 дабро». Асаблівая ўвага будзе нададзена пажылым грамадзянам. Ратавальнікі разам з актывістамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарнікаў зробяць дапамогу адзінокім пенсіянерам і інвалідам. Удзельнікі акцыі дапамогуць навесці парадак на прысядзібных пляцоўках, сабраць ураджай, нарыхтаваць дровы, усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Ва ўстановах адукацыі супрацоўнікі МНС правядуць інфармацыйна-тэматычныя пляцоўкі, падчас якіх раскажуць пра дзейнасць моладзевай арганізацыі ратавальнікаў-пажарнікаў, а таксама правядуць захапляльныя тэматычныя конкурсы, віктарыны і латарэі.

Аб’яднае ўсіх гарадское мерапрыемства, прымеркаванае да 25-годдзя ўтварэння БМГАРП «Новае пакаленне абірае БМГАРП», на якім адбудзецца ўручэнне першых членскіх білетаў, а таксама ўзнагароджанне лепшых актывістаў моладзевай арганізацыі.

Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя таварыства ратаваннікаў-пажарнікаў – гэта адна вялікая сям'я, што аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсё разам робяць агульную справу.

Далучайцеся да акцыі і трымайце руку на пульсе бяспекі!

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

         

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X