«РАГНЕДА»: ТРЫ ІМЕНІ – АДЗІН ЛЁС

У чарговы раз на коласаўскай сцэне выступяць палачане. 17 і 18 верасня Заслужаны аматраскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым» пакажана ў Віцебску спектакль «Рагнеда».

Гістарычная драма, полацкая легенда… Пастаноўка распавядае пра мінулае беларускай зямлі, пра вытокі нашай духоўнасці, дзяржаўнасці. Рагнеда, дачка першага летапіснага полацкага князя Рагвалода, збіраецца стаць жонкай вялікага кіеўскага князя Яраполка. У той жа час да княжны сватаецца брат Яраполка – Уладзімір, князь наўгародскі. Але Рагнеда адмаўляе яму, называючы «рабынічам», сынам палюбоўніцы. Помста Уладзіміра не мае мёжаў. Ён бярэ Рагнеду сілком, яго ваяры забіваюць яе братоў і бацьку, спальваюць Полацк… Па легендзе княжна атрымлівае другое імя – Гарыслава, але, жывучы ў чужой зямлі, не страчвае памяць пра горад, які даў ёй жыццё і сілы. Ад Уладзіміра Рагнеда нараджае сына Ізяслава, які праз гады аднаўляе Полацк, а сама прымае пострыг і становіцца манахіняй Анастасіяй.

«Рагнеда» праходзіць у Віцебску не першы раз і заўсёды збірае поўныя залі. Гледачам цікава вяртацца ў мінулае, назіраць за сцэнамі баёў, язычніцкіх абрадаў… Пастаноўка дае магчымасць адчуць моцную повязь з нашай багатай неўміручай гісторыяй, магчымасць усвядоміць, што, забываючы на запаветы продкаў, мы не здолеем пайсці нашым шляхам, жыць у згодзе з самімі сабой.

Спектакль «Рагнеда» створаны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Рэжысёр-пастаноўшчык – Вера Кісялёва. Аўтар – Аксана Стрэльчанка.

Прыходзьце на спектаклі! Сачыце за афішай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка