ПРЭМ'ЕРА!!! «ВАЎКАЛАК» У ТЭАТРЫ імя ЯКУБА КОЛАСА

11 і 20 снежня на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм’ера спектакля «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».

Драматычныя і лялечныя тэатры Беларусі неаднаразова звярталіся да гэтай кнігі аднаго з заснавальнікаў айчыннай літаратуры. З розным поспехам і водгукамі крытыкаў. Сёлета да прозы, створанай на аснове міфалагічных уяўленняў беларусаў, звярнуліся коласаўцы.

Малады рэжысёр Ірына Цішкевіч узяла ў якасці сюжэту пастаноўкі апавяданне «Ваўкалак». І ўбачыла ў ім вельмі спрэчную маральную тэму – тэму помсты. Да стварэння спектакля далучыліся мастак Юлія Карымава, харэограф Дзіяна Юрчанка і артысты-коласаўцы, каб паказаць уздзеянне гэтага пачуцця на чалавека. Да чаго можа прывесці выгадаванае ўнутры зерне зла? Ці прыносіць помста спакой? Як пазбавіцца ад цемры, якая знічтажае душу?

Марка і Алена кахаюць адно аднаго, але з’яўляецца Ілля, падгаворвае дудара Арцёма і разбурае прыгожую гісторыю сваім жаданнем валодаць, валодаць упадабанай жанчынай. І смутак, моцная крыўда нараджаюць у Марку жаданне помсціць. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А Марка пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.

Марка-ваўкалак не мае спакою, атручваецца нянавісцю да людзей, замешаных у ягоным няшчасці. Ён спрабуе спатоліць нянавісць злоснымі ўчынкамі, але помста не прыносіць палёгкі, а даводзіць да глыбокай роспачы. Марка шкадуе пра ўчыненае, і пакута, разуменне каштоўнасці дабра даюць шанс на выратаванне. Ён становіцца на шлях навяртання – звароту да чалавечага жыцця, якое ён амаль што згубіў.

У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: прыказкі, прымаўкі, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».

У пастаноўцы занятыя: Ульяна Ацясава, Арцём Герак, Раіса Грыбовіч, Святлана Жукоўская, Дзмітрый Каваленка, Паліна Крашэўская, Юлія Крашэўская, Пятро Ламан, Аляксей Стома, Юрась Цвірка.

Квіткі на спектакль «Ваўкалак» можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by –
на 11 снежня (19:00),
на 20 снежня (19:00).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка