ПРЭМ'ЕРА!!! «СКРЫПКІ ЧАСАМ ВЯДУЦЬ ДА ВАР'ЯЦТВА»

Сёння, 30 красавіка, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа - прэм’ера! А значыць - вялікае тэатральнае свята! Упершыню на віцебскай сцэне пастаноўка па п’есе папулярнай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган «Скрыпкі часам».

У пастаноўцы перспектыўнай беларускай рэжысёркі Дар’і Марчанка спектакль займеў назву «Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва». Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.

На прэс-канферэнцыі з нагоды прэм’еры стваральнікі падзяліліся сваімі бачаннямі спектакля.

Дар’я Марчанка, рэжысёр-пастаноўшчык (Мінск).

«П’еса прывабіла праблемай трагедыі жанчын, якая пакахала ў познім узросце. І сапраўды прамяняла ўсё на каханне. А да гэтага яна пераследавала іншыя інтарэсы, акаляла сябе іншыми людзьмі. П’еса агаляе многія нашыя зацікаўленасці і парокі. Плюс да ўсяго гэта Франсуаза Саган! Пэўны стыль, пэўная эстэтыка. Сам тэкст падказвае акцёрскую манеру існавання на сцэне».

«Калі ўбачыла на першай рэпетыцыі зацікаўленых акцёраў, то мне захацелася рызыкнуць ва ўсіх сэнсах – у падачы матэрыялу, у сцэнаграфіі».

«У спектаклі праяўляецца каханне, пра яго казаў Лао Цзы. Каханне выродлівае, але праўдзівае. Не ў сэнсе – непрыгожае, не эстэтычнае, а сапраўднае, якое дапускае свабоду, волю і свабоду думкі іншага чалавека. А зараз – чым даражэй заплаціў, тым мацней здаецца тваё каханне. І наш спектакль – іронія над такім «пачуццём», над такімі адносінамі».

Андрэй Жыгур, мастак-пастаноўшчык.

«Для мяне ў гэтай п’есе важныя тры факты. Першы – страчаны час, дарма прыжытае жыццё, якое бачна ва ўсіх персанажах. Другі – праблема маральнага выбару, якая абвострана ў нашай пастаноўцы асабліва напрыканцы фіналу. Трэці – пошук сябе: як у патрэбны час знайсці тое, што табе блізка і патрэбна. Адсюль з’явіліся галоўны элемент сцэнаграфіі – сейфы, якія добра ўключаюцца ў сюжэтную гісторыю са спадчынай, якую ўсе хочуць атрымаць. У кожнага ёсць сейф, у якім ляжыць нешта самае патаемнае. Ад гэтых сейфаў і стала развівацца цэлая сцэнаграфічная карціна».

Арцём Герак, выканаўца ролі Леапольда.

«Заўсёды цікава працаваць з незнаёмым рэжысёрам. У нейкай ступені гэта абнаўленне сябе, магчымасць паглядзець на працэс стварэння спектакля з іншага боку. Наш рэжысёр змагла ўпэўніць мяне з першых рэпетыцый. Я імкнуўся адразу апраўдаць учынкі героя замест таго, каб знайсці прычыну, чаму такога не можа быць. А гэта было даволі складана ў п’есе Франсуазы Саган. Мой герой вельмі складана ўпісваецца ў карціну сучаснага свету. І адпаведна няпростым было стварэнне ролі. Гэта той спектакль, які трэба будзе наіграць».

Квіткі на спектакль «Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» -
у касе тэатры (тэлефон 62-63-81)
ці на сайце КВІТКІ.БАЙ
.

Чакаем вас на прэм’еры!

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка