ПРЭМ'ЕРА!!! НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ - «ШУКАЕМ ТЭНАРА!»

Менш за тры гадзіны засталося да прэм’еры на Коласаўскай сцэне. Акцёры хвалююцца, рэжысёр дае апошнія парады, усе службы гатовыя выпусціць у свет новы твор тэатральнага мастацтва.

Сёння, 24 красавіка, у пятніцу, тэатр прапануе гледачам новую камедыю «Шукаем тэнара!» Кена Людзвіга. Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася Краснабаева. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка.

Кен Людзвіг – сусветна вядомы амерыканскі драматург, яго імя асацыюецца з сучаснай камедыяй. П’еса «Пазычце тэнара», паводле якой пастаўлены спектакль у Коласаўскім тэатры, – дэбют Кена Людзвіга на сцэне ў якасці аўтара. П’еса была намінатнам на прэмію Лоўрэнса Аліўе – узнагароду Тэатральнага таварыства Лондана, з поспехам ішла на Брадвеі. У выніку спектакль атрымаў такія знакавыя ўзнагароды ў сферы мастацтва ЗША як прэмія «Тоні», прэмія «Драма Дэск» і прэмія Асацыяцыі Нью-Ёркскіх крытыкаў.
 
Сюжэт не складаны, але дужа займальны.У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мінусні. Але гэта пакуль што…
 
Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні і напрыканцы – абавязкова шчаслівы фінал.
 
У спектаклі занятыя як маладыя, так і вядомыя дасведчаныя акцёры Коласаўскага тэатра: Раман Салаўёў, Цмур Жусупаў, Юрась Цвірка, Тамара Краснабаева-Чарняк, народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, Вікторыя Шамардзіна, Наталля Саламаха-Конанава і Алена Шарэпчанка, Дзмітрый Кавеленка і Уладзіслаў Жураўлёў.
 
Такім чынам, чакаем вас у тэатры 24 і 25 красавіка, а 19-й гадзіне.
 
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка