ПРЭМ'ЕРА КІНАСТУЖКІ «НА ДРУГІМ БЕРАЗЕ» КІНАСТУДЫІ «БЕЛАРУСФІЛЬМ»

 

14 верасня адбудзецца прэ’мера кінастужкі «На другім беразе» кінастудыі «Беларусьфільм». Напярэдадні Дня народнага адзінства.

Кінастужка гледачу пра жыццё ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскай мірнай дамовай да Польшчы. Падзеі кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе на мяжы Заходняй Беларусі і БССР - там жыве галоўны герой фільма Павел разам са сваёй маці. Ён назірае, як польская ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае выкараненне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць – усё гэта праз гісторыю галоўнага героя змогуць убачыць гледачы.

Кінастужка знята ў лепшых традыцыях беларускага кіно, шчырага па творчым поглядзе, зразумелым па сэнсе і спосабе кінапераказу. У фільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку — боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі згублена надзея, здабыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.

«На другім беразе» — дынамічная, сучасная, але не «кідкая» кінастужка пра самае галоўнае

Рэжысёр Андрэй Хрулёў. У фільме занятыя акцёры: Данііл Чуп, Антаніна Дзівіна, Іван Батароў, Аляксей Лонгін, Руслан Чарнецкі.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X