ПРЭМ'ЕРА КАЗКІ ПРА ЧЫПАЛІНА І ЯГО СЯБРОЎ АДБУДЗЕЦЦА НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

Старонкі неўміручай казкі славутага італьянскага пісьменніка Джані Радары пра хлопчыка-цыбулінку Чыпаліна і яго сяброў ажывуць на коласаўскай сцэне напярэдадні Новага года. Аўтары п’есы –расійскія драматургі Андрэй Бадулін і Аляксандр Чутко. Пераклад на беларускую мову ажыццявіў вядучы майстар коласаўскай сцэны, акцёр, паэт і перакладчык Пятро Ламан.Сцэнаграфію і касцюмы прыдумала Юлія Карымава.Харэаграфію паставіла Дзіяна Юрчанка.Музыку напісаў Уладзіслаў Сярпінскі. Сцэнічную версію казкі ўвасобіла актрыса і рэжысёр Ірына Цішкевіч. Па яе словах, новы дзіцячы спектакль адрасаваны юнаму гледачу самага рознага ўзросту. Самыя маленькія больш успрымуць вельмі прыгожы візуальны рад (гэткае сцэнічнае шоу, багатае музыкай, танцамі, яркімі касцюмамі).Больш старэйшыя задумаюцца аб змесце, тых праблемах, якія ўздымаюць аўтар і стваральнікі спектакля, паспрабуюць разабрацца ва ўзаемаадносінах персанажаў, пастараюцца зразумеюць, што такое сапраўдная дружба, вернасць, адданасць, першая закаханасць. Для акцёраў жа (а на сцэне працуюць разам і маладое, і сярэдняе, і старэйшае  пакаленне коласаўцаў) няма розніцы, для якога гледача працаваць.Для дзяцей, можа, нават больш складана выступаць, чым для дарослых, бо яны больш чуйныя да праўды і няпраўды.

У спектаклі занятыя: Раіса Грыбовіч (Цырымонімейстар), Юрась Цвірка (прынц Лімон), Яўген Бераснеў (Старэйшая графіня Вішня), заслужаная артыстка Галіна Букаціна (Малодшая графіня Вішня), Арцём Блахін (сіньёр Памідор), Цімур Жусупаў (Масціна), Дзмітрый Каваленка (містар Маркоу), Арцём Герак (Чыпаліна), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч і Уладзімір Сівіцкі (Чыпалонэ), Аляксей Анісеня і Максім Цароў (граф Вішанька), Юлія Крашэўская (Радысачка), Ганна Дубчанка (Сунічка), Пятро Ламан і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (кум Гарбуз).

Шаноўныя таты і мамы, бабулі і дзядулі! Мы хочам нагадаць, што пасля спектакля вашых дзяцей чакае таксама прадстаўленне ў тэатральнай гасцёўні каля ёлкі з удзелам пані Завірухі (Валянціна Багданава), Дзеда Мароза (Генадзь Гайдук і Аляксей Стома), Снягурачкі (Ульяна Ацясава і Святлана Сухадолава), Бабы Ягі  (Наталля Аладка і Святлана Жукоўская), а таксама лясных жыхароў – Зайца (Ніна Обухава), Лісы (Анжаліка Баркоўская) і Мядзведзя (Вадзім Асвяцінскі і Яўген Лук’янаў). Рэжысёрам прадстаўлення на гэты раз выступіў вядучы майстар сцэны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Дзяцей чакаюць гульні, конкурсы, танцы.

Чакаем вас у тэатры 16 снежня (11.00), 17 снежня (11.00, 14.00), 23 снежня (17.00), 24 снежня (11.00, 14.00, 17.00) , 25 снежня (11.00, 14.00, 17.00), 30 снежня (11.00, 14.00, 17.00), а таксама 6 студзеня (12-00).

  

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка