ПРЭМ'ЕРА АДБЫЛАСЯ! ЦІ ЗАСТАЎСЯ АНЁЛ НА ЗЯМЛІ?

Традыцыйная прэм’ера на дзень нараджэння Коласаўскага тэатра адбылася! 21 лістапада гледачы ўбачылі першы паказ спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі».

Беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка на стварэнне п’есы натхніла аднайменнае апавяданне лаўрэата Нобелеўскай прэміі, класіка «магічнага рэалізму», лацінаамерыканскага пісьменніка Габрыэля Гарсіі Маркеса.  Рэжысёр-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Міхась Краснабаеў у супольнасці з мастаком-пастаноўшчыкам Наталляй Лавіцкай-Ярмолавай і мастаком па святле Міхаілам Лавіцкім стварылі пастаноўку, якая ў іранічнай форме ставіць перад гледачамі пытанні выбару, шчырасці, чалавечых каштоўнасцяў.

Жанр прытчавага твора абазначаны як фантастычная гісторыя. І сапраўды, як назваць па-іншаму, як не цудам, з’яўленне ў двары простых людзей Пелаё і Элісэнды старога з вялізнымі крыламі. Здаецца, уся праўда - на паверхні. Але хто сказаў, што людзі так проста павераць у такую неверагоднасць? А калі і павераць, то што рабіць з такім сеньёрам? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, паглядзеўшы спекталь.

Наступны паказ прэм’ернай пастаноўкі «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» адбудзецца
9 снежня, у 19:00.

Квіткі ў касе тэатра (62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X