ПРЭМ'ЕРА!!! 27 мая НА КАМЕРНАЙ СЦЭНЕ – «ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ»

27 мая (19:00) запрашаем гледачоў на прэм’еру спектакля «Звярыныя апавяданні» па п’есе сучаснага амерыканскага драматурга Дона Нігра.

Творы гэтага аўтара ўжо амаль паўстагоддзя запатрабаваны ў розных краінах свету. Дон Нігра напісаў каля 400 п’ес, якія ідуць у тэатрах Англіі, Германіі, Італіі, Бельгіі, Славеніі, Паўднёвай Афрыкі, Мексікі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі, Ірана, Кітая, Японіі і гэтак далей... П’есы Дона Нігра заўсёды расказваюць пра чалавека ў традыцыях сур'ёзнай, глыбокай, псіхалагічнай драматургіі. На яго зрабілі моцны ўплыў такія пісьменнкі, як Уільям Шэкспір, Сэмуэл Бекет, Том Стопард, Марсель Пруст, Хорхе Луіс Борхес ды іншыя. Коласаўскі тэатр толькі пачынае адкрываць для сябе яго творчасць.

«Звярыныя апавяданні» – адна з вяршынь творчасці драматурга. Галоўнымі героямі 11 кароткіх п'ес, асобных гісторый, з'яўляюцца жывёлы. Але выбар, які яны робяць, трапляючы ў крытычныя сітуацыі, падобны на чалавечы. І ад гэтага ўсё, што адбываецца з імі, адчуваецца яшчэ пранізлівей. Сам аўтар у пасляслоўі да «Звярыных апавяданняў» кажа: «Я заўсёды ладзіў з жывёламі лепш, чым з людзьмі… Кожны, хто думае, што сабака ці котка спрэс пазбаўлены розуму і эмоцый, па маім разуменні, моцна памыляецца, і зман гэты выкліканы жудаснай пустэчай яго ўласнага эмацыйнага жыцця, а можа, чалавек гэты проста не звяртае на жывёл ніякай увагі».

Спектакль увасабляе на коласаўскай камернай сцэны малады расійскі рэжысёр Аляксей Шаўлоў. Ён жа аўтар сцэнаграфіі і музычнага афармлення. У 2014 годзе ён закончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС), курс прафесара, мастацкага кіраўніка Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава (МХТ) Сяргея Жэнавача, у 2016 годзе магістратуру школы-студыі МХТ (Цэнтра імя У.Меерхольда). Паставіў шэраг цікавых спектакляў у Пензе, Казані, Маскве.

Пераклад на беларускую мову ажыццявіў Алесь Замкоўскі.

У спектаклі занятыя: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс, артысты Арцём Герак, Юлія Крашэўская, Антон Бараноўскі, Герман Дымарэцкі.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі на спектакль «Звярыныя апавяданні»
можна набыць у касе тэатра і на сайце kvitki.by -
на 27 мая.

Чакаем вас!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка