ПРАЦЯГВАЕМ ТРАНСЛЯЦЫЮ МІНУЛЫХ СПЕКТАКЛЯЎ

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа на будучым тыдні працягвае штодзённую трансляцыю мінулых спектакляў у суполцы «Коласаўскі тэатр» УКантакце. Далучайцеся – і зможаце прагледзець унікальныя запісы, якіх няма больш нідзе ў інтэрнэце.
З 15 па 21 чэрвеня 2020 года будуць дэманстравацца запісы наступных пастановак:
15 чэрвеня (8:00-23:00) – «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра (2014).
16 чэрвеня (8:00-23:00) – «Признание. Письма и песни любви» В.Анісенкі (2012).
17 чэрвеня (8:00-23:00) – «Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага (2017).
18 чэрвеня (8:00-23:00) – «Квартэт» Р.Харвуда (2010).
19 чэрвеня (8:00-23:00) – «Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай (2009).
20 чэрвеня (8:00-23:00) – «Ружа ў чыстым полі» У.Драздова (2004).
21 чэрвеня (8:00-23:00) – «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча (2013).
Чакаем вашых рэпостаў і каментароў!
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Добавить комментарий