ПРА ЛЮБОЎ - СРОДКАМІ ТЭАТРА І ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

17.04.2026

15 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа перад пачаткам прэм'ернага вячэрняга спектакля «Зімы не будзе?» адбылося адкрыццё выставы «Віцебск. Вясна. Любоў». З фондаў Віцебскага мастацкага музея былі паказаны творчыя работы мастакоў, членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Як адзначыў на адкрыцці мастацкі кіраўнік тэатра Канстанцін Ганчароў, тэматыка выставы цалкам адпавядае сутнасці новага спектакля: любоў - самае вялікае і моцнае пачуццё ў свеце, яно можа ўратаваць.

  

Дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская выказалася, што выставы перад прэм'ерамі ў тэатры стануць традыцыяй, а ў будучым вялікім праектам, які будуць чакаць як тэатральныя гледачы, так і наведвальнікі музеяў. Мастак Аляксей Пшонка прызнаўся ў любові да тэатра, адзначыў: «Мы не можам быць аднолькавымі. Кожны чалавек кожны дзень іграе вельмі многа розных роляў».

Чакаем працягу праекту!

  

  

  

  

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X