«ПИГМАЛИОН И ГАЛАТЕЯ» Ў ВЫКАНАННІ РАСІЙСКІХ АРТЫСТАЎ АПЕРЭТЫ І МЮЗІКЛА
09.07.2026
17 верасня (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца паказ музычнай камедыі «ПИГМАЛИОН И ГАЛАТЕЯ» ў выкананні расійскіх артыстаў аперэты і мюзікла (Масква).
У аснове спектакля — знакаміты старажытнагрэчаскі міф пра таленавітага скульптара Пігмаліёна, які стварыў цудоўную статую і без памяці закахаўся ва ўласны твор.
Але што адбудзецца, калі мара раптам ажыве? Ці зможа каханне вытрымаць выпрабаванне рэальнасцю? Чым павернецца для Пігмаліёна выкананне самай запаветнай мары?
У гэтай выдатнай музычнай камедыі гледачоў чакаюць іскрысты гумар, рамантыка, нечаканыя сюжэтныя павароты, тонкая іронія і яскравая музыка.
Музыку напісаў заснавальнік аўстрыйскай аперэты Франц Зуппэ. Рэжысёр-пастаноўшык Валерый Ісляйкін (Масква).
У спектаклі занятыя Аляксандр Пяскоў (Чараўнік), сапрана Яраслава Пракоф'ева (Галатэя), барытон Раман Катляроў (Ганімед), барытон Аляксей Парфёнаў (Мідас), тэнар Філіп Чаркасаў (Пігмаліён).
Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі можна набыць анлайн.
І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий