ПЕРМСКІ «КАЛЕКА З ІНІШМАНА» Ў ВІЦЕБСКУ

Сёння пермскі Тэатр «У Моста» – адна са знакавых культурных падзей сучаснай Расіі. Створаны ў 1988 годзе Сяргеем Фядотавым, ён з’яўляецца падаўжальнікам традыцый рускага псіхалагічнага тэатра, узбагачанага адкрыццямі школ Міхаіла Чэхава і Ежы Гратоўскага – сістэмамі, скіраванымі на развіццё псіхафізікі акцёра, яго здольнасцяў правацаць з унутранай энергіяй і сваёй падсвядомасцю. Для выражэння асабістай эстэтыкі прыдуманы адпаведны слоган: «У Моста» – Містычны тэатр, у якім усё рэальна, і Тэатр Рэальны, дзе ўсё Містыка».

26 ліпеня, у суботу, а 19-й гадзіне,
на сцэне Коласаўскага тэатра
спектакль пермскага тэатра «У Моста» –
ірландская камедыя «Калека з Інішмана»
Марціна МакДонаха.
Рэжысура і сцэнаграфія Сяргея Фядотава.
Спектакль ідзе на рускай мове.

У спектаклі «Калека з Інішмана» тэатр здолеў увасобіць дзіўную, смешную і кранальны гісторыю МакДонаха як насамрэч ірландскую, дзёрзка і весела сачыніць сваіх герояў так, калі б акцёры самі перажылі цалкам ўсю гісторыю Ірландыі, як калі б яны самі ўвабралі яе праз вар’яцкі рыверданс і лірычныя ірландскія балады. У 2010 годзе спектакль быў уганараваны Нацыянальнай прэміяй Расіі «Залатая Маска».

Востраў Інішман – адно з самых загадкавых і святых месцаў у Ірландыі, кропка, дзе захоўваецца старажытная культура кельтаў і мова маленькай, але ганарлівай краіны, якая вечна змагаецца з Англіяй за сваю свабоду. Магчыма, таму МакДонах стварыў для свайго вострава адметных жыхароў. Павольны свет дзіўных і смешных дзівакоў-інішмацаў літаральна выбухае, калі на суседні востраў прыязджае здымачная група з Амерыкі пад кіраўніцтвам Роберта Флаэрці. Інішманцаў наведваюць прывідныя і небяспечныя мары пра Галівуд, услед за якімі хочацца сплысці ўсім. Але атрымліваецца гэта толькі ў Калекі Білі ...

Гэта спектакль, у якім дзіўным чынам змяшаліся смех скрозь слёзы, горыч нязбытных мараў, рамантычная любоў і неверагодны падман, які сыграў містычную ролю ў лёсе калекі Білі. Персанажы спектакля жахнуцца і рассмешаць, устрывожаць і выклічуць спачуванне. Мы зноў даведаемся ў чужой, далёкай ад нас жыцця ўласныя мукі і невырашальныя драмы нашага ўнутранага існавання.

«Дзіўна пасля спектакляў Сяргея Фядотава спрабаваць растлумачыць, хто такі Марцін МакДонаха, бо Тэатр «У Моста» ведае пра яго значна больш, чым хто б там ні быў. Яны яго адкрылі, ім наіграліся, знайшлі да яго самы дакладны і вельмі заразлівы ключ. І зараз усе наступныя пастаноўшчыкі могуць толькі адштурхоўвацца ад пермскіх першапраходніцкіх, канкітсадорскіх адкрыццяў. Магчыма, выбіраць шлях Канстанціна Райкіна – ставіць п'есы МакДонаха як эксцэнтрычную камедыю, а можна як сібіракі даводзіць яго свет да стану жудаснай крывавай чарнухі. Але ўсе гэтыя інтэпрэтатарскія хады «ва ўсе бакі» будуюцца, тым не менш, на тым, што ўжо зрабіў Сяргей Фядотаў».
А.Сакалянскі, тэатральны крытык, мастацтвазнаўца, журналіст.

Такім чынам!
29 ліпеня! 19.00. Тэатр імя Якуба Коласа.
«Калека з Інішмана» Марціна МакДонаха
ў пастаноўцы пермскага Тэатра «У Моста».

Квіткі – у касе тэатра і ў распаўсюджвальнікаў.

Даведкі па тэлефонах: 36-00-43 (каса), 36-06-80, 37-22-78 (адміністратары).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка