ПЕРАДНАВАГОДНІ РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА СПЕКТАКЛЬ «ПРЫГОДЫ ЧЫПАЛІНА»

16 снежня (11.00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм’ера музычнай казкі «Прыгоды Чыпаліна» па п’есе Андрэя Бадуліна, Аляксандра Чутко.

Цэлы месяц спектакль будзе радаваць юных гледачоў расповядам пра жыццё вясёлага, смелага хлопчыка-цыбулінкі і ягоных сяброў.

З нагоды прэм’еры Коласаўскі тэатр ладзіць ПЕРАДНАВАГОДНІ РОЗЫГРЫШ запрашальных квіткоў. У вас ёсць цудоўная магчымасць перад новым годам парадаваць сябе і сваіх дзетак выдатным спектаклем, пасля якога ў тэатральным фае адбудзецца навагодняе прадстаўленне каля ёлкі. Прыходзьце ў навагодніх касцюмах!

3 (тры!) актыўныя ўдзельнікі атрымаюць па запрашальнаму квітку на 2 персоны на спектаклі «Прыгоды Чыпаліна», якія адбудуцца 16 снежня (субота, 11.00), 24 снежня (нядзеля, 17.00), 30 снежня (субота, 17.00). Кожны дзень - па аднаму квітку!

Для ўдзелу трэба зрабіць толькі 3 шчаслівыя крокі.

1. Быць удзельнікам суполкі КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР. 
2. Лайкнуць прапанаваны запіс і зрабіць яго рэпост.
3. Чакаць вынікаў, якія будуць аб’яўленыя 14 снежня, у 12.00.

Пераможцы будуць вызначаны з дапамогай RandomApp.

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка