«ПЕЦЯРБУРГСКАЯ АПЕРЭТА» ЗАПРАШАЕ!

 

Новы месяц Коласаўскі тэатр пачынае гастролямі! 1 кастрычніка, а 18-й гадзіне, на вялікай сцэне адбудзецца спектакль «Вясёлая ўдава» тэатра «Пецярбургская аперэта».

 

«Вясёлая ўдава» адна з лепшых аперэт кампазітара Франца Легара, напісаная рукой майстра ў росквіце сіл. Тут знайшлі выраз усе асаблівасці яго дарунка, усе межы яго таленту: цяга да драматызму, меладычная шчодрасць, тонкае музычнае чуццё, пачуццё эпохі ў ракурсе жанру аперэты.

Удава з мільённай маёмасцю, маладая і прыгожая, ад прыхільнікаў няма адбою — з-за чаго ж не весяліцца?

І яна ўладкоўвае прыёмы, танцуе да ўпаду, прымае заляцанні маладых гулякаў, але нікому не адказвае ўзаемнасцю: сэрца яе занята. Да таго ж яна павінна выйсці замуж за суайчынніка, каб яе маёмасць не сплыла за мяжу!..

Колькі за гэтым стаіць інтрыг і пацешных сітуацый! Як і павінна быць у добрай аперэце.

Франц Легар напісаў мноства аперэт, вальсаў, санат і розных сімфанічных твораў. Але сусветную славу яму прынесла  прадстаўленая 30 снежня 1905 года аперэта «Вясёлая ўдава».

Рэжысёр і музычны кіраўнік пастаноўкі Станіслаў Мазгавы. Мастак Алег Малчанаў. Балетмайстар Ірына Новік.

Працягласць - 2 гадзіны 15 мінут з антрактам.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Білеты можна набыць у касе тэатра.
Даведкі па тэлефоне 62-63-81.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X