«ПАПЯЛУШКА» - НАВАГОДНІ СПЕКТАКЛЬ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ!

Нягледзячы на тое, што яшчэ не марозна і няма снегу, адчуванне навагодніх святаў лунае ў паветры. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа таксама рыхтуецца парадаваць дзетак чароўным відовішчам. Ва ўсю казачна-тэатральную моц ідуць рэпетыцыі спектакля «Папялушка». Прэм’ера адбудзецца 19 снежня.

Варыянтаў знакамітай, створанай больш за 300 год таму казкі французскага пісьменніка Шарля Пэро - вельмі шмат. Запрошаны рэжысёр Святлана Навуменка абрала для пастаноўкі п’есу вядомага расійскага драматурга Тамары Габэ. Сама зрабіла пераклад на беларускую мову і стварыла музычнае афармленне. Дарэчы, Святлана Навуменка добра вядома юнаму віцебскаму гледачу як рэжысёр спектакляў «Залатое сэрцайка» і «Гісторыя двух сабак». Над новым спекталем працуюць таксама сцэнограф Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах Вікторыя Ця-Сен і харэограф Дзіяна Юрчанка.

Ці ёсць той, хто не ведае гісторыю Папялушкі? Напэўна, няма. Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым чароўна правесці час на музычным спектаклі, насычаным прыгожымі танцамі і песнямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, ад маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення.

Каб дасягнуць шчасця ў жыцці, трэба быць добрай, сціплай, спагадлівай, чуллівай і, канешне, працавітай. Менавіта такая і ёсць галоўная гераіня Папялушка. Яна больш за іншых заслужыла наведаць каралеўскі баль. Папялушка робіць усё магчымае, каб яе злая мачаха і сварлівыя зводныя сёстры былі задаволеныя, але ў падзяку атрымлівае толькі штодзённыя папрокі і пакаранні. Абараніць яе не можа нават родны тата Ляснічы. Але выратаванне ёсць! Хросная Фея і яе вучань Паж! Некалькі яркіх, неверагодных цудаў – і вось Папялушка ў чароўнай сукенцы і крыштальных туфліках едзе на дзівосны баль. Там ціхмяную прыгажуню адразу заўважае Прынц, не разлучаецца з ёй увесь вечар. Узнікае каханне... Але ж на ўзаемнае прызнанне не стае часу... Як вядома, у казцы ўсё скончыцца шчасліва, і згублены крыштальны туфлік дапаможа Папялушцы стаць прынцэсай.

У спектаклі занятыя Паліна Крашэўская / Таццяна Рогат (Папялушка), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Фея), Аляксандр Казлоў (Паж), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў / Пятро Ламан (Кароль), Дзмітрый Каваленка (Прынц), Святлана Жукоўская (Мачаха), Наталля Саламаха-Конанава / Дар’я Французава (Гардэнзія, першая дачка), Вікторыя Шамардзіна (Жавота, другая дачка), Вадзім Асвяцінскі (Ляснічы), Арцём Герак (Міністр аховы), Уладзіслаў Жураўлёў (маркіз Падэтруа).

Узроставае абмежаванне – 0+.

Паказы спектакляў «Папялушка» адбудуцца
19, 20, 25, 26 снежня 2020 года - у 11:00, 14:00 і 17:00
27 снежня 2020 года - у 11:00 і 17:00
3 студзеня 2021 года - 11:00 і 14:00
8 студзеня 2021 года - 15:00.

Пасля кожнага спектакля - навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!
З удзелам Бычка, Мышэй, Снегавіка і, канешне, Дзеда Мароза і Снягуркі!

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

СВЯТКУЙЦЕ НОВЫ ГОД РАЗАМ З КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРАМ!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка