ПАМЯЦІ ВІКТАРА ДАШКЕВІЧА

У памяць пра заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віктара Дашкевіча тэлеканал «Наше ТВ» транслюе сёння, 30 сакавіка, у 18:15, спектакль «Мудрацы…» па п’есе А.Астроўскага «На ўсякага мудраца хапае дурасці».

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч выконвае ў спектаклі адну з цэнтральных роляў – Ніла Федасеевіча Мамаева. У гадавіну смерці прыгадаем разам выключнага Чалавека Тэатра - Віктара Мікалаевіча Дашкевіча.

Пераклад на беларускую мову народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Пастаноўка і сцэнаграфія лаўрэата міжнародных фестываляў Рыда Таліпава. Касцюмы Пятра Анашчанкі і Наталлі Аверчанка. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч выконвае ў спектаклі адну з цэнтральных роляў – Ніла Федасеевіча Мамаева.

Галоўны герой камедыі «На ўсякага мудраца даволі дурасці» Ягор Дзмітрыевіч Глумаў (Юрась Гапееў) шукае адказ на пытанне: «Як у людзі выходзяць?» Яму дапамагае  маці Глафіра Клімаўна (Раіса Грыбовіч).

Далёкі сваяк Глумавых Ніл Федасеевіч Мамаеў (Віктар Дашкевіч) пакіне вялікую спадчыну толькі аднаму са сваіх шматлікіх пляменнікаў. Як жа стаць адным з многіх? Хоць і клопатная гэта справа, але Жорж Глумаў пастараецца дасягнуць мэты. Шлях да сэрца Клеапатры Львоўны Мамаевай (Анжаліка Баркоўская) знойдзены дзякуючы ўласнай прыгажосці, да ўплывовага чалавека Круціцкага (народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс) – дзякуючы разумнаму падыходу да ягоных пражэктаў, да Гарадуліна (Аляксандр Базук) – дзякуючы красамоўству нашага героя. А да багатай спадчыны ўдавы Турусінай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна) – праз сватанне да яе пляменніцы Машачкі (Ніна Обухава). А тут ужо ўсе сродкі прыдатныя. Нават прадказальніца Манефа (Ларыса Антосева) атрымала свой «ганарар» за садзейнічанне тонкай справе.

Але колькі вяровачцы ні круціцца, а канец – адзін. Камедыя, напісаная Аляксандрам Астроўскім у сярэдзіне ХIХ стагоддзя, і сёння можа шмат чаму навучыць. Нездарма ж пастаноўшчык Рыд Таліпаў вызначыў жанр спектакля «Мудрацы…» як сатырычны рэалізм.

У астатніх ролях занятыя: Юрась Цвірка (Галутвін), Максім Каржыцкі (Курчаеў), Андрэй Качан (Чалавек Турусінай), Цімур Жусупаў (Чалавек Мамаева), Ірына Цішкевіч (Першая прыжывалка), Юлія Цвікі (Другая прыжывалка), Уладзімір Сівіцкі (Чалавек Круціцкага).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка