ПАКАЗ СПЕКТАКЛЯЎ да 80-годдзя ПЕРАМОГІ САВЕЦКАГА НАРОДА Ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа далучаецца да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і прапануе сваім гледачам шэраг спектакляў, прысвечаных гэтай знакавай даце. З 6 па 10 мая на вялікай і камернай сцэне тэатра будуць паказаныя спектаклі, у якіх асветлены ваенныя і пасляваенныя падзеі.
6 і 7 мая (19:00) на камернай сцэне - жыццёвая меладрама «САНЯ, ВАНЯ, з ІМІ РЫМАС» па п'есе Уладзіміра Гуркіна.

Тры сястры з уральскай вёскі - Ганна, Соф'я і Аляксандра - спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны абміне іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных.
Вайна мінае... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам Пацісам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца...
Узроставае абмежаванне - 16+.
8 мая (19:00) на камернай сцэне - споведзь «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА».

Гэты монаспектакль у выкананні адной са старэйшых артыстка тэатра Зінаіды Гурбо складаецца з трох навел. «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава распавядае пра страшную трагедыя беларускага народа праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. У «Memento mori» актрыса словамі Янкі Брыля ўзнімае тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні. «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча - гэта споведзь вязняў лагера смерці.
Узроставае абмежаванне - 12+.
10 мая (18:00) на вялікай сцэне - драматычная балада «НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ...» па п'есе Аляксея Дударава.

Спектакль пра подзвіг. Пра жанчыны на вайне. Гэта здаецца нейкай бязглуздзіцай, вычварэнствам, бо першае з другім несумяшчальнае. Гэтак жа яе не адпаведныя адно другому прыгажосць і злачынства, каханне і забойства, хараство і кроў. Наш спектакль пра подзвіг маладзенькіх дзяўчат-разведчыц, якія здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Чацвёра знешне безабаронных, пяшчотных, не спазнаўшых нават асалоду кахання, але моцных духам дзяўчат змаглі тое, што не здолелі б сотні фізічна загартаваных мужчын.
Наш спектакль – гэта даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу.
Узроставае абмежаванне - 12+.
Чакаем віцебчан і гасцей горада на нашых спектаклях!
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30
Выходны – панядзелак.


















Добавить комментарий