«ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ». НА СЦЭНЕ - ПЯТРО ЛАМАН!

Сорак тры гады на коласаўскай сцэне працуе артыст, вядучы майстар сцэны Пётр Аляксандравіч Ламан. Цяжка уявіць яго па-за нацыянальным тэатрам, бо сам голас, інтанацыя, манера сцэнічнага існавання, увогуле акцёрская індывідуальнасць маюць сваю адметнасць - яны стопрацэнтна беларускія. І гэта адчувальна нават тады, калі артыст працуе ў спектаклі па рускай ці заходнееўрапейскай п’есе. Найбольш ярка талент Пятра Ламана раскрыўся менавіта ў нацыянальнай драматургіі. Прыгадаем ягоных Юрася і Несцерку ў знакамітым спектаклі-візітоўцы «Несцерка» па п’есе В.Вольскага, Марцыяна Ропата са «Званоў Віцебска» Ул.Караткевіча, Міхася Дабрынеўскага з «Трывогі» А.Петрашкевіча, Рамана з «Вострава Алены» Я.Шабана, Кузьму з «Вежы» і Афганца з п’есы «І быў дзень…» А.Дударава, Тураўца з «Кракаўскага студэнта» Г.Марчука, Купалу ў «Сне на кургане» Янкі Купалы і многіх іншых.

Знакавай стала для артыста работа над вобразам музыкі Скалнаса ў спектаклі «Клеменс» па п’есе К.Саі ў пастаноўцы Валерыя Маслюка. Менавіта ў ім Пятро Ламан напоўніцу выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю ў часы брэжнеўскага «застою» - боль за Бацькаўшчыну, за прыніжаную годнасць беларусаў, у якіх аднялі права «людзьмі звацца».

Пётр Аляксандравіч Ламан добра вядома і як літаратар. Ён аўтар некалькі паэтычных зборнікаў - «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988) і кнігі аповесцей «Астравы» (1989), тэлеп’есы «Мая душа як ястраб дзікі» (пастаўлена ў 1990 годзе). З’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Сёння, 5 кастрычніка, непасрэдна зараз на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа адбываецца бенефіс Пятра Ламана. У гэты вечар ён выйшаў да гледачоў у ролі Дзеда ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аповесці П.Санаева.

Бацькаўшчына-даруй!
Зарою твайго змяркання
Магчыма, і я згару
Знічкаю ў тумане.

Сяйва халодных зор
Шчэрыцца над сяўнёю.
Прах між тваіх разор
Выверыцца сяўбою.

Цемраю аб’яднаў
Любасць і развітанне.
Цяжка… Але спазнаў
Святасць твайго світання.

Пятро Ламан.  

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка