ПАДАРЫЦЕ МНЕ ЖЫЦЦЁ!

16 лістапада, у суботу, а 12-й гадзіне, Віцебскі прытулак безнаглядных жывёл сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа праводзіць вялікую дабрачынную акцыю «Падары мне жыццё!».

Перад паказам спектакля «Гісторыя двух сабак» непасрэдна ў фае тэатра ва ўсіх гледачоў будзе ўнікальная магчымасць падарыць шчаслівае жыццё любімаму гадаванцу – узяць да сябе дадому прышчэпленых, стэрылізаваных шчанюкоў і котак. Паверце, яны чакаюць добрых гаспадароў, могуць стаць як надзейнымі ахоўнікамі, так і сябрам, якія зробяць вашае жыццё больш радасным, пазбавяць ад адзіноты.

Дарэчы, спектакль «Гісторыя двух сабак» Ягора Конева распавядае пра тое , як людзі жорстка ставяцца да сваіх гадаванцаў, не задумваюцца пра тое, што сабакі – таксама жывыя істоты , якія маюць патрэбу ў пастаяннай любові і клопаце.

Квіткі на спектакль – у касе тэатра!

Віцебскі прытулак безнаглядных жывёл – адзіны ў Беларусі. Абсталяваны аперацыйнай, апаратам для ўльтрагукавых даследаванняў, кухняй, халадзільным абсталяваннем. На пачатак кастрычніка ў прытулку ўтрымліваюцца 120 дарослых сабак, 52 шчанюка, 33 коткі, 17 кацянят. Гэтыя лічбы павялічваюцца... Прытулак пастаянна мае патрэбу ў сродках і будзе ўдзячны за любую фінансавую дапамогу.

Жадаючым узяць жывёл неабходна мець пры сабе пашпарт!

Кантактны тэлефон Прытулка: 8(033) 336-78-77 (МТС).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка