ПАДАРУНАК ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа робіць падарунак сваім гледачам да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
8 мая, у 17.30, адбудзецца паказ спектакля «Не пакідай мяне...» . Кошт квітка – 4 рублі 50 капеек.
Драматычная балада па п’есе Аляксея Дударава распавядае пра лёс чатырох беларускіх дзяўчын, якія аддалі свае жыцці ў ахвяру вайне, у ахвяру перамогі над фашызмам. П’еса заснаваная на рэальных падзеях.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя Юркевіча. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка.
У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў (Міхасёў), Ірына Цішкевіч і Вікторыя Шамардзіна (Крэміс), Святлана Сухадолава (Ладысева), Ульяна Ацясава (Бацян), Юлія Крашэўская (Гурская), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Палкоўнік).
Квіткі можна набыць у касе тэатра і на сайце kvitki.by.
Добавить комментарий