НОВЫЯ СУСТРЭЧЫ З ПАСТАНОЎКАМІ МІНУЛЫХ ГАДОЎ

Коласаўскі тэатр захоўвае ў сваім відэаархіве запісы многіх пастановак мінулых гадоў. Яны актыўна ішлі на сцэне, карысталіся сваім заслужаным поспехам у гледача. І вось атрымалася нагода, каб нагадаць пра іх. З 22 па 28 чэрвеня ў суполцы «Коласаўскі тэатр» УКантакце вы зможаце ўбачыць запісы наступных пастановак.
22 чэрвеня (8:00-23:00) – «Васа» М.Горкага (2007).
23 чэрвеня (8:00-23:00) – вечар памяці «Вечар сыграных роляў» (2012).
24 чэрвеня (8:00-23:00) – «Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера (2017).
25 чэрвеня (8:00-23:00) – «Чума на вашы дзве сям’і!» Р.Горына (1999).
26 чэрвеня (8:00-23:00) – «Макбет» У.Шэкспіра (2013). Запіс з вялікай сцэны Коласаўскага тэатра.
27 чэрвеня (8:00-23:00) – «…таму што люблю…» А.Паповай (1998).
28 чэрвеня (8:00-23:00) – «Тэатр + кіно». Акцёрскі капуснік, прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра (2017).
Чакаем вашых рэпостаў і каментароў!
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Добавить комментарий