НОВЫ, 89-ы, СЕЗОН КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА АДКРЫТЫ!

Сёння, 4 кастрычніка, непасрэдна зараз, па добрай традыцыі «візітнай карткай» тэатра – камедыяй «Несцерка» па п’есе Віталя Вольскага - коласаўцы адкрываюць 89-ы тэатральны сезон. У галоўнай ролі – вядучы майстар сцэны Пятро Ламан, якому, дарэчы, сёлета споўнілася 65 год з дня нараджэння. І, пачынаючы, з 1971 года, ён выступае ў гэтым спектаклі. У маладыя гады выконваў ролю Юрася. А ў сталым узросце прыняў эстафету ад народнага артыста СССР Фёдара Іванавіча Шмакава і ператварыўся ў галоўнага персанажа камедыі. У ролі Насты і Юрася выступяць маладыя арысты - коласаўцы Юлія Цвікі і Арцём Блахін, у ролі Мальвіны – вядучы майстар сцэны Раіса Грыбовіч.

Якія яшчэ падзеі чакаюць гледача ўжо ў кастрычніку?  Наступным днём, 5 кастрычніка, вас чакае бенефіс Пятра Ламана з нагоды яго 65-годдзя. Любімы многімі артыст выступіць у ролі Дзеда ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аповесці Паўла Санаева. 9 і 10 кастрычніка адбудзецца прэм’ера лірычнай камедыі «Гаральд і Мод» па п’есе амерыканскага драматурга Коліна Хігінса. Паставіў спектакль мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі, у галоўных ролях заняты Галіна Букаціна і Яўген Бераснеў. 31 кастрычніка свой 80-гадовы юбілей адзначыць народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Тадэвуш Кокштыс. Да гэтай даты адноўлены спектакль «Бездань» паводле Рэя Брэдберы, які прыхільнікі таленту артыста пабачаць 2 лістапада.

   У далейшых творчых планах тэатра - прэм’еры спектакляў «Дзядзечкаў сон» па Ф.Дастаеўскаму (рэжысёр С.Кулікоўскі), «Каралева прыгажосці з Лінэйна» М.МакДонаха (рэжысёр І.Цішкевіч), «Да трэціх пеўняў» В.Шукшына (рыхтуе М.Краснабаеў), «Змешаныя пачуцці» Р.Баэра (рэжысёр Т. Траяновіч, Мінск) і іншыя спектаклі.

Любіце Коласаўскі тэатр так, як ён любіць вас!

З адкрыцём сезону!

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X