НОВАЯ КНІГА АРКАДЗЯ ПАДЛІПСКАГА ПРА КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР

Сярод падзей, прысвечаных 90-годдзю Коласаўскага тэатра, знакавае месца займе прэзентацыя новай кнігі вядомага віцебскага кразнаўцы Аркадзя Падліпскага «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа: страницы прошлого и настоящего».
Кніга напісана на рускай мове і змяшчае ўнікальны гістарычны матэрыял, заснаваны на цікавых архіўных матэрыялах. Сярод раздзелаў – «Студия-предтеча», «Как создавали и открывали театр», «Первые шаги», «Ещё один Ильинский» (пра брата знакамітага артыста-коласаўца), «Первый завлит» ( пра лёс Францішка Аляхновіча), «Колас и коласовцы», «Знак театра». На старонках кнігі чытач знойдзе займальную, амаль дэтэктыўную гісторыю пра зусім невядомую сёння жанчыну, прыяцельку Уладзіміра Маякоўскага, без якой тэатр у Віцебску проста не адкрыўся б, пра першыя тэатральныя біноклі і шмат-шмат іншага.
Спяшайцеся прыйсці ў тэатр і набыць кнігу, бо неўзабаве яна стане бібліяграфічнай рэдкасцю, наклад яе невялікі.
Прэзентацыя адбудзецца 19 лістапада (субота),
а 15-й гадзіне,
у тэатральнай гасцёўні тэатра імя Якуба Коласа.
Уваход вольны.
Добавить комментарий