«НЕСЦЕРКА» – 75!

21 мая, а 18-й гадзіне, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа запрашае сваіх гледачоў на юбілейны паказ свайго знакамітага спектакля «Несцерка». Вы зможаце не толькі ўбачыць сучасных выканаўцаў, але і ранейшых, чый творчы лёс звязаны з гэтым спектаклем.  У ролі Несцеркі вы ўбачыце вядучага майстра сцэны Пятра Ламана, у ролі шкаляра Самахвальскага – Міхася Краснабаева, які праз вялікі прамежак часу вернецца да сваёй упадабанай ролі, у ролі пана Бараноўскага – вядучага майстра сцэны Валянціна Цвяткова.

18 мая 1941 года ў горадзе Петразаводску (Карэлія), дзе Беларускі дзяржаўны тэатр Другі (так называўся наш калектыў да 1944 года) распачынаў гастролі, адбылася прэм’ера спектакля «Несцерка» Віталя Вольскага  (пастаноўка Навума Лойтара, музыка Ісаака Любана, сцэнаграфія і касцюмы Ліпы Кроля). Менавіта ў Петразаводску работнікі тэатра пачулі пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны і эвакуацыі калектыву ў тыл ворага. Петразаводскія чыгуначнікі, якім вельмі спадабаўся спектакль, дапамаглі тэатру захаваць дэкарацыі і касцюмы «Несцеркі», пераслаўшы спецыяльны вагон на адрас тэатра ва Уральску.

У 1946 годзе спектакль «Несцерка» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Адзначаны выканаўца ролі Несцеркі народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі, выканаўца ролі Шкаляра народны артыст Беларусі Цімох Сяргейчык, пастаноўшчык спектакля Навум Лойтар, мастацкі кіраўнік тэатра народны артыст СССР Павел Малчанаў

Два разы «Несцерка» перажываў аднаўленне. У 1990 годзе народны артыст СССР Фёдар Шмакаў уводзіў новых акцёраў на галоўныя ролі. А ў 2006-м адбылося капітальнае аднаўленне легендарнага спектакля. Кіраваў творчым працэсам мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Віталь Баркоўскі. Мастак – Пятро Анашчанка.  

Дарэчы, на гэты год прыпала яшчэ некалькі юбілеяў, якія маюць прамое дачыненне да спектакля: 125-годдзе з дня нараджэння рэжысёра-пастаноўшчыка «Несцеркі», заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (які некаторы час працаваў і мастацкім кіраўніком БДТ-2, з 1941 па 1944 гады) Навума Барысавіча Лойтара, 115-годдзе  аўтара п’есы, вядомага пісьменніка, драматурга, навукоўца Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага і 110-годдзе аўтара музыкі, выдатнага беларускага кампазітара Ісака Ісакавіча Любана.

Сколькі ж артыстаў прайшо праз спектакль “Несцерка”! Усіх памятае коласаўская сцэна!

НЕСЦЕРКІ
– народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксандр Ільінскі
– народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Фёдар Шмакаў (ганаровы)
– народны артыст БССР Яўген Шыпіла
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў

НАСТЫ
– народная артыстка БССР Зінаіда Канапелька
– Лілія Куцькіна
– Людміла Заграбельная
– Святлана Жукоўская
– Наталля Аладка
– Алена Шарэпчанка
– Ульяна Ацясава

ЮРАСІ
– народны артыст БССР Анатоль Шэлег
– народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Фёдар Шмакаў
– Аляксандр Кацельнікаў
– Пятро Ламан
– Яўген Сакольскі
– Святаслаў Астрамовіч
– Аляксандр Базук

МАЛЬВІНЫ
– народная артыстка БССР Яніна Глебаўская
– народная артыстка БССР Зінаіда Канапелька
– заслужаная артыстка БССР Людміла Пісарава
– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова

ШКАЛЯРЫ САМАХВАЛЬСКІЯ
– народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Цімох Сяргейчык
– заслужаны артыст БССР Мікалай Цішачкін
– Міхась Краснабаеў
– Аляксандр Андрыенка
– Максім Фралоў
– Максім Каржыцкі

ПАНЫ БАРАНОЎСКІЯ
– заслужаны артыст БССР Сцяпан Скальскі
– заслужаны артыст БССР Барыс Левін
– народны артыст БССР Уладзімір Куляшоў
– Аляксандр Фралоў
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько

ПЕРШЫЯ ШЛЯХЦЮКІ
– заслужаны работнік культуры БССР Якаў Буракоў
– Арцём Бародзіч

ДРУГІЯ ШЛЯХЦЮКІ
– Іосіф Тупік
– народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Тадэвуш Кокштыс

СУДДЗІ
– народны артыст БССР Іосіф Матусевіч
– заслужаны артыст БССР Алесь Лабанок
– заслужаны артыст БССР Баляслаў Сяўко
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў

МАЦЕІ
–народны артыст БССР Анатоль Трус
– Барыс Крупскі
– Пятро Ламан

А вось сучасныя выканаўцы гэтых роляў:

НЕСЦЕРКА – Пятро Ламан
НАСТА – Юлія Цвікі
ЮРАСЬ – Арцём Блахін
МАЛЬВІНА – Раіса Грыбовіч
ШКАЛЯР САМАХВАЛЬСКІ – Міхась Краснабаеў
ПАН БАРАНОЎСКІ – Валянцін Цвяткоў
ПЕРШЫ ШЛЯХЦЮК – Георгій Лойка
ДРУГІ ШЛЯХЦЮК – Юрась Цвірка
СУДДЗЯ – заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў
Мацей - Віктар Дашкевіч

На сёння «Несцерка» сыграны больш шасцісот разоў. Звычайна спектаклем адкрываюцца кожны тэатральны сезон, самыя адказныя гастролі, у 2006 годзе спектакль “Несцерка” паказаны на Міжнародным тэатральным фестывалі ў Яраслаўлі (Расія).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка