«НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ...» НА «ДОРОГАХ ПОБЕДЫ»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымае ўдзел у II Адкрытым міжнародным тэатральным анлайн-марафоне «Дороги Победы». Марафон праводзіцца Дзімітраваградскім драматычным тэатрам імя А.М.Астроўскага.
Ад Коласаўскага тэатра ў марафоне будзе паказана драматычная балада «Не пакідай мяне...» А.Дударава. Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка.
Трансляцыя спектакля адбудзецца 10 мая, 00:59-02:46, па спасылцы ў сацсетцы YouTube - https://www.youtube.com/watch?v=KOIfwDC1niA&t=0s
А таксама ў суполках Дзімітраваградскага драматычнага тэатра імя А.М.Астроўскага ў сацыяльных сетках УКантакце (https://vk.com/dimteatr) і Одноклассники (https://ok.ru/profile/457960116246).
Добавить комментарий