НАТАЛЛЯ АЛАДКА. ТВОРЧЫ ШЛЮБ З КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРАМ

Імя Наталлі Аладкі, актрысы, вядучага майстра сцэны, добра вядомае віцебскаму гледачу.
2 красавіка, а 19-й гадзіне, з нагоды юбілейнай даты на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца спектакль «Самая жаданая» паводле п’есы сучаснага беларускага аўтара Сяргея Гіргеля, напісаную па матывах французскай драматургіі. У рамантычнай камедыі Наталля Аладка выконвае цэнтральную жаночую ролю Раксаны.

З 1986 года Наталля Аладка стала працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, і на сёння стварыла каля 70 вобразаў – лірычных, характарных, камедыйных, драматычных гераінь, казачных персанажаў. Папулярнасць актрысе прынеслі і музычна-паэтычныя вечары, ініцыятарам правядзення якіх, пастаноўшчыкам і адной з выканаўцаў яна выступіла разам з  вядучым майстрам сцэны Святланай Жукоўскай.

Несумненна, у кагосьці вобраз Раксаны са спектакля «Самая жаданая» можа асацыявацца з вядомай гераіняй класічнай п’есы Эдмона Растана «Сірано дэ Бержэрак». Як і там, у коласаўскім спектаклі яна з’яўляецца не толькі каханай жанчынай, але і творчай натхняльніцай галоўнага героя – немаладога кінасцэнарыста Мацье. Гэтую ролю яскрава іграе народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс. Для сваёй Раксаны ён прыдумляе незвычайную прыгоду, каб абудзіць у жанчыны цікавасць да жыцця і адначасова выпрабаваць сапраўднасць яе пачуццяў. Што гэта будзе за іспыт, глядач даведаецца, калі прыйдзе на спектакль «Самая жаданая».

Запрашаем! Актрыса Наталля Аладка вельмі чакае сустрэчы са сваімі шчырымі і сапраўднымі прыхільнікамі.

Квіткі на спектакль «Самая жаданая»
можна набыць
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
ці на сайце КВІТКІ.БАЙ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка