«НАША КРЕПОСТЬ» – ВЫСТАВА У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ НАПЯРЭДАДНІ ДНЯ ПЕРАМОГІ
04.05.2026
8 мая (18:30) у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, перад прэм’ерным паказам спектакля-канцэрта «Тэатр і вайна», адбудзецца адкрыццё выстава «НАША КРЕПОСТЬ». Арганізатар – Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Выстава прысвячаецца 82-м угодкам вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Хуткаплынны час, далей і далей сыходзяць у гісторыю падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Вырасла некалькі пакаленняў, якія, на шчасце, ведаюць пра вайну толькі па кнігах, аповедах, кінахроніцы, мастацкіх творах. Бясспрэчна адно – подзвіг нашага народа, які выратаваў сваю Бацькаўшчыну ад фашызму, назаўжды ўвайшоў у гісторыю і варты нашай памяці. «Гэта вайна стане на сотні гадоў адпраўным пунктам для ўсіх мастацтваў», – казаў пісьменнік Аляксей Талстой.
На выставе «Наша крепость» паказаны творы, якія адлюстроўваюць розныя грані вайны: ад суровых будняў фронту да ціхай радасці мірнага неба. Кожная карціна — гэта не простая выява: гэта погляд мастака на вайну, на яе жахі і на гераічнасць, выяўленую ва ўмовах невыносных пакут. Кожная работа валодае сваёй унікальнай гісторыяй.
У шэрагу маляўнічых палотнаў можна ўбачыць творы Ісака Бароўскага, Уладзіміра Вітко, Уладзіміра Вальнова, Валянціна Дзежыца, Аляксандра Дасужава, Дзмітрыя Кузьміча, Уладзіміра Кухарава, Алега Скавародкі, Аляксандра Салаўёва, скульптуру Аляксандра Гвоздзікава, Міхала Канцавога. Шмат якія з мастакоў – аўтараў работ – прайшлі франтавымі дарогамі, некаторыя ваявалі ў падполлі і ў партызанскіх атрадах, некаторыя выпрабавалі на сабе жахі акупацыйнага рэжыму, і ўсе бралі ўдзел у аднаўленні родных гарадоў і сёл у пасляваенны перыяд.
Выстава «Наша крепость» – гэта не толькі напамін пра трагічныя старонкі нашай гісторыі, але і магутнае пасланне пра сілу духу, пра адзінства, пра тое, што нават у самыя цяжкія часы людзі здольныя на вялікія здзяйсненні. Гэта выстава, якая прымусіць задумацца, адчуць і, вядома ж, ганарыцца.
Чакаем на адкрыцці выставы!
І на прэм'еры спектакля-канцэрта «Тэатр і вайна»!
Квіткі можна набыць анлайн.
А таксама ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий