НАПРЫКАНЦЫ ВЕРАСНЯ ЗАПРАШАЕМ НА СПЕКТАКЛЬ «МІСТАР ІКС» ТЭАТРА «ПЕЦЯРБУРГСКАЯ АПЕРЭТА»

30 верасня, а 19-й гадзіне, у вялікай глядзельнай зале Коласаўскага тэатра – спектакль тэатра «Пецярбургская аперэта» «Містар Ікс» на музыку Імрэ Кальмана.
«Як можна цырка не любіць? Як можа нудна ў цырку быць?» – усклікае адзін з яго персанажаў. Менавіта ў цырку, знакамітым пецярбургскім цырку Чынезелі і адбываюцца асноўныя падзеі гэтай аперэты.
Цырк спадара Чынезелі – акрабаты, жанглёры, утаймавальнікі, смяротны палёт чалавека пад купалам цырка… Усе ў горадзе імкнуцца ў цырк для таго, каб паглядзець смяротны нумар знакамітага Містара Ікс. Прыходзіць сюды і багатая ўдава, дзеля якой кожны мужчына гатоў здзейсніць подзвіг.
Але толькі загадкавы Містар Ікс здольны распаліць полымя кахання ў сэрцы непахіснай графіні…
Хто ж стане мужам бліскучай свецкай дамы Тэадоры Вердзье – таямнічы і загадкавы Містар Ікс ці мужны і шляхетны граф Анры дэ Шатанёф? Шмат перашкод у закаханых на шляху да шчасця, але ніякія падступныя інтрыгі не прымусяць Тэадору расстацца з умілаваным, таму што ніхто не можа забараніць чалавеку кахаць.
Рэжысёр спектакля Святлана Самародава. Мастак Алег Малчанаў. Балетмайстры Таццяна Канавалава, Юлія Ільіна.
У спектаклі занятыя: Сяргей Ларыёнаў / Аляксей Конюхаў / Андрэй Дудзін (Містар Ікс), Алена Тацьянок / Ганна Вароніна (Тэодора Вердзье), Марыя Малькова / Анжаліка Штыпс / Любоў Жураўлёва (Караліна Дзюпон), Валерый Сталяроў / Дзмітрий Ягноў (Пелікан), Іван Перавошчыкаў / Ягор Сігаеў / Станіслаў Нікіцін (Тоні Дзюпон), Крысціна Рагіль / Варвара Шалагіна / Анастасія Снегірова (Мабель Гібсан), заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін / Станіслаў Мазгавой (Барон дэ Креціньяк), Клоўны (Андрэй Шалагін, Ягор Сігаеў, Сяргей Яфімаў, Кацярына Гальцова, Аляксей Палунін, Аляксандра Шалагіна, Керым Магамедаў, Любоў Жураўлёва).
Спектакль ідзе на рускай мове.
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры
на аперэце «Містар Ікс»!
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by!
Добавить комментарий