НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ТЭАТРА АКСАНА ВАЛЕР’ЕЎНА ЯЗЕВА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙНЫ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ!

 

24 красавіка 2024 года святкуе юбілейны дзень нараджэння – 40-годдзе –
намеснік дырэктара тэатра Аксана Валер’еўна Язева!

Аксана Валер’еўна служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з кастрычніка 2009 года. Ініцыятыўная, старанная, працавітая, ветлівая і патрабавальная да калег.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Аксану Валер’еўну з юбілейным днём нараджэння і жадае моцнага здароўя, пазітыўнага настрою. Каб у доме заўсёды было светла, утульна, хай пануе сямейнае шчасце і каханне! Поспехаў ва ўсіх пачынаннях і дабрыні! Хай мары спраўдзяцца, а блізкія людзі і калегі будуць зычлівымі!

Хай на радасць будуць вам гэтыя вершаваныя радкі!

Якое шчасце – жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!
Якое шчасце – жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець – да ачышчальных слёз, —
Якое шчасце – жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!

 
 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X