«...НАЧНУ Я НОВЫЙ МОНОЛОГ». ТВОРЧЫ ВЕЧАР ВАЛЕРЫЯ АНІСЕНКІ

Акрамя неацэннага вопыту, скарбніцы духоўных перажыванняў, каштоўных ведаў, Яго Вялікасць Час дае нам адну магчымасць, да якой прыходзіць кожны Чалавек. Гэта магчымасць спавядацца. Перад людзьмі, перад лёсам, і галоўнае – перад самім сабой.

1 лістапада, у 19.00, у тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа абдузецца творчы вечар Валерыя Анісенкі «…Начну я новый монолог».

Валерый Данілавіч запрашае далучыцца гледачоў да свайго вечару-споведзі, вечару-маналогу. Сёлета ён святкуе 70-годдзе. Але не гадамі лічыцца час, а шчыра зробленымі справамі, пераадоленымі вышынямі, якіх у творчым жыцці Валерыя Анісенкі было шмат. «Для мяне тэатр – гэта ўсё, што злучана з Чалавекам, яго Асобай, яго Душой, яго Космасам. Усе астатнія «ізмы» – ад немачы спасцігнуць сутнасць Чалавечую», – кажа юбіляр.

Акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат шматлікіх прэмій і дыпламант многіх фестываляў, кіраўнік некалькіх тэатраў… Але мінуць і забудуцца ўсе пасады і ўзнагароды, а ў памяці Валерый Анісенка застанецца як Чалавек Тэатра. Рызыкоўны, натхнёны, адданны.

ЗАПРАШАЕМ У КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР!

САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка