НАЧАЛЬНІКУ АСВЯТЛЯЛЬНАГА ЎЧАСТКА ЯЎГЕНУ УЛАДЗІМІРАВІЧУ КУЛЯШОВУ – 50 год!

 

21 верасня 2023 года святкуе юбілей –
50-годдзе з дня нараджэння –
начальнік асвятляльнага ўчастка Яўген Уладзіміравіч Куляшоў.

Яўген Уладзіміравіч працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 20 снежня 1995 года. За гэты час праявіў сябе адказным, ініцыятыўным, безумоўна, творчым работнікам. Яўген Уладзіміравіч каардынуе работу ўсяго асвятляльнага ўчастка, а таксама з’яўляецца аўтарам светлавога афармлення (мастаком па святлу) многіх пастановак у рэпертуары тэатра.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўнага Яўгена Уладзіміравіча з юбілеем і зычыць яму моцнага здароўя, шчаслівых дзён, ажыццяўлення ўсіх планаў і задум, каб з радасцю і гонарам працягваць пісаць гісторыю свайго жыцця, каб будучы час быў напоўнены выдатнымі падзеямі і поўнай гамай добрых адчуванняў!

Няхай радасць у святочны дзень прынясуць гэтыя вершаваныя радкі!

Дзе тыя словы адшукаць для віншавання,
Каб глыбіню раскрылі пачуцця.
А, мо, хай простым будзе пажаданне:
Здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця!
Няхай жа зменлівая ўдача
Вам усміхаецца часцей.
Нябёсы хай з вышынь дарадзяць
Нервовым клеткам, як пражыць даўжэй.
А калаўрот гадоў прадзе хай нітку далей,
І круціцца часоў верацяно,
Ды палатно жыцця нашчадкі аздабляюць,
Як радаслоўнай непарыўнае звяно!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X