НА СЦЭНЕ – «НЕСЦЕРКА»! АДКРЫЦЦЁ 88-га ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА!

88-ы тэатральны сезон у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа распачынаецца традыцыйна – трохактавай камедыяй «Несцерка» Віталя Вольскага. Гэтая пастаноўка з’яўляецца візітнай карткай «коласаўцаў».

Прэм’ера спектакля «Несцерка» ў пастаноўцы Навума Лойтара і дэкарацыях Ліпы Кроля адбылася 18 мая 1941 года ў Петразаводску, дзе тэатр (тады – Беларускі дзяржаўны тэатр-2) быў на гастролях. Так што нашаму Несцерку ўжо больш за 70 год. Спектакль перажыў Другую сусветную вайну, не адзін раз рэстаўраваўся, але да гэтага часу застаецца адным з самых папулярных сярод віцебскіх аматараў тэатральнага мастацтва.

Тэатр жыве, абнаўляецца склад акцёраў, разам з імі «маладзее» і «Несцерка». 4 кастрычніка, у 19.00, на коласаўскай сцэне ў ролі Насты будзе працаваць артыстка Юлія Чуліна, у ролі Юрася – Арцём Блахін. Іграць у спектаклі, які перажыў не адно дзясяцігоддзе, вялікі гонар і, безумоўна, адказнасць.

У ролі Несцеркі на адкрыцці на сцэну выйдзе Пятро Ламан. Ён іграе ў спектаклі з 1971 года.

Жадаем «коласаўцам» удалага, паспяховага, багатага на новыя пастаноўкі 88-га сезона, а гледачам – любові і павагі да тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка