НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ СЕМІНАРЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ

16.07.2026
14 ліпеня 2026 года ў Косаўскім палацава-паркавым ансамблі роду Пуслоўскіх (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) прайшоў Рэспубліканскі семінар па ахове працы «Рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы ў арганізацыях сферы культуры». Ад Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, у складзе дэлегацыі ад Віцебска вобласці, прымала ўдзел інжынер па ахове працы Інна Лявонцьеўна Палячэнка.

Мэта семінара, які сабраў каля 80 удзельнікаў з усёй краіны, – павышэнне персанальнай адказнасці спецыялістаў, накіраванне работы кіруючага складу на выкананне патрабаванняў аховы працы на працоўных месцах. Праграма атрымалася насычанай. Адказныя за ахову працы ва ўстановах культуры абмяняліся практычным вопытам, атрымалі ад кампетэнтных спецыялістаў адказы на пытанні.

Падводзячы вынікі семінару, перанята шмат новага ў заканадаўстве пра ахову працы ў Рэспубліцы Беларусь, недапушчэнню вытворчага траўматызму, арганізацыі пажарнай бяспекі, рэалізацыі мерапрыемстваў «Нулявога траўматызму» ў арганізацыях сферы культуры.



















Добавить комментарий