НА ПАЧАТКУ ВЯСНЫ – ГАЛА-КАНЦЭРТ ЗОРАК ВЯЛІКАГА ТЭАТРА БЕЛАРУСІ Ў ВІЦЕБСКУ

3 сакавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца ўнікальны канцэрт з удзелам вядучых майстроў оперы і балета, а таксама музыкантаў Вялікага тэатра Беларусі.

Салісты беларускага балета прадставяць на гала-канцэрце класічныя нумары, што ўвайшлі ў «залаты фонд» балетнага мастацтва, і стылёвыя пошукі сучасных харэографаў.

У гэты вечар на сцэне будуць бліскацець зоркі беларускай оперы: народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў і Алена Шведава. Уладальніца ўнікальнага сапрана Ніна Шарубіна выканае арыю Перыкалы з аперэты «Перыкала» Жака Афенбаха і прыпеўкі Варвары з оперы «Не толькі каханне» Радзівона  Шчадрына, Уладзімір Громаў будзе спяваць куплеты Эскамільё з оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ і песеньку Томскага з оперы «Пікавая Дама» Пятра Чайкоўскага. Куплеты Адэлі з аперэты «Лятучая мыш» Іагана Штраўса прагучаць у выкананні Алены Шведавай.

Маладая зорка беларускай оперы Ірына Кучынская, якая мела поспех на сцэнах Міхайлаўскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу і Беларускага музычнага тэатра,  выступае з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь і на творчых праектах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выканае на сцэне Коласаўскага тэатра арыю Карамбаліны з аперэты «Фіялка Манмартра» Імрэ Кальмана, калыханку Клары з оперы «Поргі і Бес»  Джорджа Гершвіна і іншыя.

Прагучаць таксама Хабанера з оперы «Кармэн» і арыёза Мізгіра з оперы «Снягурачка» Мікалая Рымскага-Корсакава ў выкананні вядучых майстроў сцэны Марыны Аксёнцавай і Васіля Мінгалёва.

Знакамітыя неапалітанскія песні, а таксама «Турэцкі марш» Моцарта ў джазавай апрацоўцы, дуэт Прывіда і Крысціны з мюзікла «Прывід оперы» Эндру-Ллойда Уэбера, танга «Por uno cabeza» Карласа Гардэля, танга «Вясна» Астора П’яцолы і іншыя вядомыя творы стануць падарункам гледачам ад струннага ансамбля «Vivat Quartet», які складаецца з выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі.

Салісты беларускага балета таксама прымуць удзел у гала-канцэрце і прадставяць класічныя і сучасныя харэаграфічныя нумары. Дуэт з балета «Шахеразада» Мікалая Рымскага-Корсакава выканаюць народная артыстка Беларусі Вольга Гайко і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Кавалёў.

Знакаміты «Вальс» Морыца Машкоўскага віцебскія гледачы ўбачаць у выкананні лаўрэата міжнароднага конкурсу, уладальніка медаля Францыска Скарыны Надзеі Філіпавай і народнага артыста Беларусі Канстанціна Кузняцова. Рускі танец з балета «Лебядзінае возера» будзе таньчыць вядучы майстар сцэны Ганна Фокіна.

У праграме канцэрта заяўлены і іншыя творы ў выкананні зорак беларускай оперы і балета.

Пачатак гала-канцэрта а 18-й гадзіне.

Квіткі на гала-канцэрт
зорак Вялікага тэатра Беларусі
можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і праз сайт kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка