НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – «ВАР’ЯЦТВЫ КАХАННЯ»

90-ы сезон толькі распачаўся, а ў Коласаўскім тэатры – ужо госці! Сёння, 17 верасня, на віцебскай сцэне акцёры Маскоўскага тэатра камедыі прэзентуюць спектакль «Вар’яцтвы кахання». Аўтар праекту і рэжысёр – Мікалай Бендэра.

Што Вы зробіце, калі на юбілей супольнага жыцця жонка вырашыла зрабіць рамонт? Ды яшчэ для гэтага запрасіла дэкаратара. І да вас, зусім выпадковае, трапіў ліст кахання?

«Вар'яцтва кахання» гэта яркі, іскрысты, захапляльны спектакль, дзе замест побытавай камедыі перад гледачом разгортваецца стыхія інтрыг і жарсці. Пышнае спалучэнне віртуознай гульні і маналогаў галоўных герояў захапляе з першых хвілін.

Менавіта тут можна ўбачыць, як пад узвышанай падставай здзяйсняюцца падманы, плятуцца змовы і разбіваюцца сэрцы, а хвацка закручаны сюжэт далучае да віру падзей усё новых і новых персанажаў.

Поспех спектакля у тым, што, не гледзячы на ўсю камічнасць сюжэта, ён дазваляе гледачу задумацца пра праўдзівыя каштоўнасці чалавечых адносін.

Спектакль ідзе на рускай мове. Пачатак а 19-й гадзіне. Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін. У спектаклі занятыя: Наталля Крачкоўская, Мікалай Бендэра, Анатоль Жураўлёў.

Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка