НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ - ІРАНІЧНЫ ДЭТЭКТЫЎ

Героі новага спектакля «Глыток чужога віскі» па п'есе сучаснага ізраільскага драматурга Лявона Агулянскага –  удачлівы тэлепрадзюсар Гары са сваёй спадарожніцай Сандрай, іхнія госці – модны пісьменнік Бэн Купэр, дырэктар каледжа Майкл з жонкай, адвакатам па шлюбаразводных справах Бэці, выкладчык філасофіі прэстыжнага універсітэта Рычард са сваёй пасіяй, псіхолагам уплывовых асоб Клэр – людзі цалкам забяспечаныя, паспяховыя. У будзённым жыцці, на рабоце, сярод калег яны носяць маскі добрапрыстойных грамадзян. Зусім інакш яны паводзяць сябе, так бы мовіць, на іншай тэрыторыі, дзе дэманструюць сваё сапраўднае аблічча, якое не мае нічога агульнага з высокай маральнасцю і духоўнасцю. Уплывовыя людзі дазваляюць сабе іншым разам сексуальна разняволіцца, бавячы вольны час на свінгер-вечарынках, дзе адбываецца абмен палавымі партнёрамі. Галоўныя прычыны, што прыводзяць іх сюды, на шыкоўную вілу, розныя, але пры ўсёй непадобнасці герояў, ёсць вельмі істотнае, што іх аб’ядноўвае. Гэта іх дваістасць і страх згубіць сваё становішча, страх развітацца з тымі ролямі, якія выконваюць у грамадстве.

Пераклад на беларускую мову Алеся Замкоўскага. Рэжысёр-пастаноўшчык –заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Сцэнаграфія Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка.У галоўных ролях заняты: вядучыя майстры сцэны Наталля Аладка, Генадзь Гайдук, Георгій Лойка, Ніна Обухава, Юрась Цвірка, Алена Шарэпчанка, артысты Аляксандр Базук, Юлія Крашэўская, Святлана Сухадолава.

Прэм'ера адбудзецца на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра 27 і 28 мая.
Пачатак а 18-й гадзіне. 

Чакаем вас у тэатры!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка